Ідэолагі зацікавіліся арыфметыкай дыктатуры

Фільм іранскага рэжысёра «2+2», які пакажуць у Менску ў межах Манхэтэнскага фестывалю кіно, зацікавіў ідэалагічных супрацоўнікаў. Яны запатрабавалі ў арганізатараў фэсту фільм для экспертызы.

«Ідэолагі патрабавалі паглядзець [фільм], напэўна, пабаяліся. Але цяпер непаразуменне вырашылася, фестываль адбудзецца, і фільм „2+2“ таксама будзе паказаны», — паведаміла Generation.bY дырэктарка кінатэатру «Аўтакіно» Ала Куркуль, што арганізуе фэст.

Паводле словаў Алы Куркуль, ідэолагаў напужала анатацыя фільму «2+2», у якой прыгадваліся такія з’явы, як «дыктатура» і «тыранія». Цікаўнасць чыноўнікаў да гэтай стужкі паставіла пад пагрозу паказ усіх фільмаў фестывалю.

Пра што фільм «2+2»?

На ўроку матэматыкі вучні даведваюцца, што два плюс два — пяць. Сцвярджаць іншае — злачынства. Фільм распавядае пра супраціў дыктатуры.

Рэжысёр: Бабак Анвары
Вытворчасць: Вялікабрытанія

Стужку пакажуць у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (Менск, вул. Чкалава, 7).

  • 29–30 верасня ў 17.00,
  • 2 кастрычніка ў 19.00,
  • 6–7 кастрычніка ў 17.00.

Болей пра фэст

Фільм «2+2», што зацікавіў беларускіх ідэолагаў


Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.