У Менску пакажуць «Музыку нявысьветленага паходжаньня» Зігмара Польке

Сёньня ў Менску пачынае працу выстава твораў нямецкага мастака Зігмара Польке «Музыка нявысьветленага паходжаньня». На арт-сцэну мастак трапіў у першую чаргу дзякуючы сваім растравым малюнкам і работам на дэкаратыўных тканінах. Ён ствараў карціны з растравых кропак, павялічаных да абсурднага памеру. Замест палатна Польке выкарыстоўваў плюшавыя пледы альбо паласатыя піжамныя тканіны, плястыкавыя плёнкі. Тэмы для сваіх твораў ён чэрпаў з рэклямы, кіно і коміксаў.
→26.04.2011
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
