Рэктар мэдунівэрсытэту прапанаваў студэнтам 19 сакавіка замест удзелу ў масавай акцыі працаваць у траўмапунктах
Кіраўніцтва Беларускага Дзяржаўнага Мэдыцынскага Унівэрсытэту правяло гутарку са студэнтамі наконт магчымых 19 сакавіка палітычных дэманстрацыяў. Як зазначыў рэктар на перапынку паміж заняткамі: “За 84 гады існаваньня унівэрсытэту ні адзін са студэнтаў ня быў затрыманы, арыштаваны”. Наагул, на думку рэктара БДМУ спадара Беспальчука, зь іх студэнтамі ніякіх пытаньняў гэтага кшталту не ўзьнікала. “Калі хочаце ў чымсьці паўдзельнічаць, праявіць сваю актыўнасьць, то ў нас заўсёды ёсьць траўмапункты, куды мы вас з радасьцю далучым на дапамогу” – дадаў рэктар.
01.03.2006
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
