Рэктар мэдунівэрсытэту прапанаваў студэнтам 19 сакавіка замест удзелу ў масавай акцыі працаваць у траўмапунктах

Кіраўніцтва Беларускага Дзяржаўнага Мэдыцынскага Унівэрсытэту правяло гутарку са студэнтамі наконт магчымых 19 сакавіка палітычных дэманстрацыяў. Як зазначыў рэктар на перапынку паміж заняткамі: “За 84 гады існаваньня унівэрсытэту ні адзін са студэнтаў ня быў затрыманы, арыштаваны”. Наагул, на думку рэктара БДМУ спадара Беспальчука, зь іх студэнтамі ніякіх пытаньняў гэтага кшталту не ўзьнікала. “Калі хочаце ў чымсьці паўдзельнічаць, праявіць сваю актыўнасьць, то ў нас заўсёды ёсьць траўмапункты, куды мы вас з радасьцю далучым на дапамогу” – дадаў рэктар.

Самі студэнты іранізуюць над выступам. Кажуць, што, безумоўна, затрыманыя былі, “але ж трэба нешта сказаць, каб сур’ёзней гучала”. Што датычыцца актыўнасьці студэнтаў-мэдыкаў, то там вучыцца такая ж моладзь як і ў іншых ВНУ, мэдунівэрсытэт тут нічым не адрозьніваецца ад астатніх. 

“Падрыхтоўка” студэнтаў да выбарчай кампаніі – задача няпростая для любога кіраўніцтва. Дзеля гэтай справы, як studenty.by паведамлялі раней, быў далучаны нават міністар адукацыі Радзькоў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0052 seconds.