Былы дарадца прэм’ер-міністра Літвы заняў пасаду Марціновіча ў ЕГУ

Сёння прэс-служба Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту паведаміла, што ў дэпартамента палітычных і сацыяльных навук ЕГУ з’явіўся новы кіраўнік. З часоў перафарматавання дэпартаменту паліталогіі і сыходу з пасады яго кіраўніка, журналіста Віктара Марціновіча, пасада заставалася вакантнай болей за год.
→Міністар асьветы Літвы «разьбярэцца» з «судом над ЭГУ»

Заўтра адбудзецца візыт міністра асьветы і навукі Літвы ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, супраць студэнтаў якога, як раней паведамлялася, «узбуджаная судовая справа Літоўскім саюзам студэнтаў».
→ЭГУ пад ціскам трансфармацыі
Замест беларускага гімна тут сьпяваюць старажытны студэнцкі Гаўдэамус, а ячэйкі БРСМ прыгадваюць толькі як пудзіла зь мінулага. Будучы ці былы — беларускі ўнівэрсытэт, які мае афіцыйны статус «у выгнаньні», — Эўрапейскі гуманітарны ўжо шосты год набірае беларускіх студэнтаў для навучаньня ў Вільні. Зарэгістраваны ў Літве, цяпер унівэрсытэт спрабуе «трансфармавацца ў жыцьцяздольную структуру». Што можа атрымацца на выхадзе гэтай трансфармацыі, і якую будучыню прадказваюць кіраўнікі ЭГУ гэтай, магчыма, самай унікальнай беларускай навучальнай установе?
→