Лютавер’е

Гісторыю гурта самі ўдзельнікі аформілі ў выглядзе летапісу:

Рок 7514 ад ўтварэньня Сьвету (2006 ад Р.Х.), жнівень – лістапад

Нарадзілася неадольнае жаданьне дакрануцца да нечага Новага, якое і перацякло ў гурт пад назвай «Лютавер’е». Пачалі зьяўляцца людзі, якіх падхапіла і панесла гэтая плынь да мора-акіяна, і можа не заўсёды зьвяртаючы ўвагу на асабістыя жаданьні ўдзельнікаў гурта, вынясла да дзіўнага вострава Буяна – Pagan Folk Metal'а.

Адбылося некалькі канцэртаў, што прынесьлі шмат радасьці і новыя цяжкасьці, пераадольваньне якіх адкрывала раней схаваныя рысы як самога гурта, так і людзей – удзельнікаў, добрыя ці ня вельмі, але ж новыя.

З намі пачала граць другая нашая дзяўчына – вакалістка Тацяна.

Рок 7514, сьнежань

Гралі на 10-годзьдзі ZNICH'а, хораша ці не – не нам судзіць, але ж што казаць – самім спадабалася.

Рок 7515 (2007), студзень – квіцень

Мірна бысць.

Рок 7515, квіцень – травень

«І не было сярод іх праўды, і паўстаў род на род, і была ў іх усобіца, і сталі ваяваць адзін з адным». Адбылася зьмена складу, не столькі колькаская, хоць і зьявіўся новы вакаліст, колькі якасная. Удзельнікам прыйшлося пераглядаць свае адносіны як паміж сабой, так і к гурту ў цэлым. Здаецца, часы крамолаў скончыліся.

Рок 7515, травень – ...

Наперадзе зачараваныя далі ды новыя небасхілы...

Трэк:

Сьпела жыта (mp3, 3.5Mb)



Раздрукаваць | Праглядаў 4147|
 
 
In 0.0537 seconds.