Адборышча-2006: знаёмімся з Termin X

Працягваем знаёміцца з гуртамі, якія падалі заяўкі на конкурсную праграму "Басовішча-2006". Наступнай апытанай камандай музыкаў стаў менскі гурт Termin X

Termin X

Вось, што кажуць пра сябе ўдзельнікі Termin X:

Гурт Termin X зь Менску, грае беларускамоўны альтэрнатыўны рок. Створаны ў лютым 2005 году. У пэрыяд з 2005 па 2006 мы займаліся працай над гуртом, над сабой. Пэрыядычна аднаўляўся склад музыкаў. У пачатку 2006 года пачалі працу над студыйным запісам, над канцэпцыяй гучаньня. Летам 2006 спадзяемся скончыць дэбютны матэрыял, прэзэнтаваць яго публіцы ды пачаць канцэртную дзейнасьць.

Мы розныя па характарах і музычных густах людзі, але намі кіруе жаданьне рабіць якасную музыку насычаную энэргетыкай чалавечых пачуцьцяў, узаемаадносінаў, музыку, якая ня проста гучыць, але музыку якая заклікае, вымушае, зьмяняе, і адначасова супакойвае, дарыць гармонію. Мы мусім аддаваць як мага больш сваіх эмоцый слухачам.Тэматыка нашых песьняў кранае тэмы ад адчуваньня і ўвасабленьня свабоды, блуканьні асобы ў пошуку свайго месца ў соцыюме, да эпізодаў жыцьця, у якіх мужчына можа зьбіваць жанчыну без аніякіх на гэта прычынаў.

Стылістычныя арыентыры: Hoobastank, P.O.D., 36 Crazyfists, Blindside, Papa Roach.

Склад гурта:
vocals - k17
guitars - dimx
bass - JimBa
drums - K.D.
 

Пра ўдзел у “Басовішчы” вакаліст гурта (k17) кажа наступнае:
Мы вельмі доўгі тэрмін ня гралі ніякіх канцэртаў і не рабілі амаль ніякіх публічных выступаў, каб распачаць сваю канцэртную дзейнасьць менавіта з Басовішча. Спадзяемся, што будзем здольныя паказаць сябе зь лепшых бакоў на гэтым фэсьце і задаволіць слухача.” 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1013 seconds.