Аб’яўлены конкурс на лягатып да “Басовішча-2006”

Фэстываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча” сёлета праводзіцца ў Гарадку ўжо ў 17-ы раз. Традыцыйна штогод фэстываль мае новы лягатып. Беларускае Аб'яднаньне Студэнтаў у Польшчы абвесьціла конкурс на лепшы лягатып да “Басовішча-2006”. Да 20 траўня кожны можа даслаць свой варыянт на конкурс БАСу.  

//Увага!!! паводле апошняй інфармацыі дэдлайн перанесены на 11 траўня!!!//  

Старшыня Беластоцкага БАСу Радаслаў Дамброўскі пракамэнтаваў studenty.by пляны датычна лягатыпу.

Р.Д.: Добра было б каб лягатып, які будзе зараз зацьверджаны, быў унівэрсальным і выкарыстоўваўся на далейшых фэстывалях “Басовішча” для прамацыйных матэрыялаў і ў час паміж фэстывалямі. Штогод плякаты і майкі могуць быць розныя, але з захаваньнем агульнага стылю ў лягатыпе “Басовішча”. 

Лягатып на конкурс мусіць быць адаптаваны да трох відаў традыцыйнай прадукцыі на “Басовішчы”: плякат, значак, майка.

Дапускаецца пэўнае адрозьненьне выяваў на гэтых трох носьбітах, але яны мусяць быць у адным стылі. Вітаецца дасыланьне працаў у вектарным фармаце (cdr, ai, eps).

Лягатыпы на конкурс прымаюцца да 20 траўня. Электронныя варыянты прымаюцца БАСам на адрас biuro@basowiszcza.org

Р.Д.: На маю думку, самыя цікавейшыя праекты плякатаў за гісторыю Басовішча былі ў Лёніка Тарасевіча - 1992-1993 гады. Адчуваецца студэнцкі падыход. Наагул на конкурсе праектаў лягатыпаў вітаецца арыгінальнасьць, адлюстраваньне беларускага студэнцтва, музыкі, свабоды думак, пачуцьцяў. Але дызайнэрам даецца поўная свабода творчасьці. 

Пераможца конкурсу атрымае ад БАСу фінансавы прыз. 

Прыклады лягатыпаў фэстывалю “Басовішча” на плякатах


Самы першы фэстываль "Басовішча" адбыўся ў 1990 годзе.


1992 год. Плякат распрацаваны мастаком Лёнікам Тарасевічам.


1993 год. Плякат распрацаваны мастаком Лёнікам Тарасевічам.


2001 год.


2003 год.


2004 год. Аўтар плякату Sienka - вакаліст гурта "Zero-85".


2005 год.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2073 seconds.