Community Studenty.by: фотарэпартаж зь вечарыны (частка 2)

Глядзіце другую частку фотарэпартажа зь вечарыны "Community Studenty.by - добры connect нават offline" 15 лютага ў клюбе "Добрыя мысьлі". Першую частку здымкаў і падрабязны аповед глядзіце і чытайце тут.

"Нагуаль" віншуе studenty.by з двума гадамі працы, першай тысячай карыстальнікаў і з такой удалай вечарынай. Яшчэ раз пранікнуцца творчасьцю гурта можна 26 лютага ў Малой залі Палацу рэспублікі (сачыце за навінамі!). 

Аляксей Янукевіч радуецца сваёй перамозе на аўкцыёне. Ён адхапіў малюнак tarki з выявай вожыкаў, які быў намаляваны ў 2003 годзе да першай навіны на studenty.by. Аляксей аддаў 50 000 кроўна заробленых беларускіх рублёў за шэдэўр! Дзякуй Аляксею! Tarka, працягвай маляваць - заробім на ўласны сэрвэр для сайту! ;)

Яўген Валошын сьпяваў кранаючыя сэрцы песьні. Была нават песьня на вершы маладога беларускага паэта Глеба Лабадзенкі, які таксама прысутнічаў у залі.

Нашыя заўзятары - сябры каманды studenty.by, удзельнікі Community Studenty.by! Baj папівае піўко, усьведамляючы, што ўсе прысутныя прайшлі празь яго рукі... Baj стаяў на ўваходзе і кантраляваў наяўнасьць ва ўсіх унікальных прыгожанькіх аранжавых запрашальнічкаў.

Адпачывалі ўсе. Праўда, каля бару была чарга, але тое было варта таго ;)!

Усіх ведаем па нікам - прыемна пазнаёміцца, пабачыцца, паразмаўляць... Да сустрэчы online на сайце, а таксама памятаем, што Community Studenty.by - добры connect нават offline! ;)

Яшчэ раз усім прывітанкі! І да сустрэчы!

17:00, 21/02/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1862 seconds.