Андрусь Такінданг: Новы Год я называю «сьвятам жывата»

Андрусь ТакіндангНаступным на апытанку studenty.by пра сьвята Новага году і плянах на яго сьвяткаваньне сёлета распавядае Андрусь Такінданг, лідэр маладога гурта "Рэха", студэнт Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту Культуры і Мастацтваў. 

Як ты звычайна сьвяткуеш Новы год?

Канешне, больш запамінальна мы адзначаем Божае Нараджэньне – цёпла і па-сямейнаму: спачатку ідзем у касьцёл, а пасьля ўсёй сям’ёй сядаем за ўрачыстую вячэру. А Новы Год я называю "сьвятам жывата":) Галоўнае тут – смачна паесьці і добра выпіць.

Звычайна мы зьбіраемся ў адной з майстэрняў Акадэміі Мастацтваў – у нас там шмат сяброў. Ладзім музычныя канцэрты, а пасьля традыцыйна – сялёдка "Маціас", маянэз, гарэлка. А ведаеш, якія харызматычныя месцы гэтыя майстэрні? Там жа мастак бавіць па 8-10 гадзінаў на дзень, а то і болей! Безьліч рарытэтных рэчаў, што цягнуцца проста адусюль і вельмі творчая атмасфэра!

Як будзеш сьвяткаваць гэтым разам?

Ад Лёні Паўленка (гурт "Нагуаль") паступіла прапанова адсьвяткаваць у лесе! Змайстраваць намёт з гальля і сустрэць Новы Год, так мовіць, у яднаньні з прыродай. Увогуле Лёня – чалавек "ад прыроды", у свой час ён працаваў лесніком. І зараз уся ягоная творчасьць непарыўна зьвязаная з прыродай. Кампанія будзе добрая, таму ўпэўнены, ніхто не засумуе і ня зьмерзне!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0657 seconds.