Беларускі «Альбом года» назавуць 20 крытыкаў з 6 краін

У сярэдзіне сакавіка ў Мінску адбудзецца восьмая цырымонія ўручэння ўзнагарод Experty.bу па меркаванні музычных журналістаў і крытыкаў. Лепшыя беларускія альбомы 2015 будуць названыя ў 10 намінацыях. Генеральны партнёр прэміі інтернет-аператар «Атлант Тэлекам».

Штатныя эксперты сайта Experty.by адслухалі больш за 100 беларускіх альбомаў, выдадзеных у 2015 годзе ў стылістыцы поп, рок, фолк, альтэрнатыва. 38 з іх былі адрэцэнзаваныя і дапушчаныя да выніковага галасавання.

У вызначэнні пераможцаў узялі ўдзел 15 беларускіх музычных журналістаў, а таксама 5 замежных: па адным прадстаўніку з кожнай краіны, з якой мяжуе Беларусь. Польшчу ў гэтым годзе прадстаўляў Яцэк Скалімоўскі (польскі Newsweek), Расію – Дзмітрый Куркін (партал Zvuki.ru), Украіну – Сяргей Кейн (партал Comma.com.ua), Літву – Людас Закарэвічус (партал Manomuzika.lt), Латвію – Лаўрыс Анстраўтс (партал Intro.lv).

– Кожны год мы запрашаем новых замежных экспертаў. Яны маюць розны густ, розных фаварытаў, але практычна ўсе яны кажуць, што якасных і вартых усялякага ўхвалення беларускіх дыскаў больш за дзесяць, якія кожны з іх мае абраць, – адзначае кіраўнік Experty.by Зміцер Безкаравайны. – Талентаў у беларускай музыцы не меньш за якую іншую. Іншая справа, што часцяком шырокія колы пра іх не ведаюць і мы, як можам, намагаемся гэта змяніць.

Пераможца намінацыі «Альбом года» трэці год запар атрымае не толькі ганаровы дыплом, але і карысны галоўны прыз – рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад інтэрнэт-аператара «Атлант Тэлекам». У мінулыя гады сярод пераможцаў узнагарод былі Port Mone, Pukstband, «Троіца», «Серебряная свадьба», Зміцер Вайцюшкевіч, The Toobes, «Ляпис Трубецкой» і іншыя артысты.

Паслухаць беларускія альбомы 2015 і пазнаёміцца ў рэгламентам узнагарод можна на сайце www.experty.by.

10:40, 03/03/2016 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1199 seconds.