«Джаз Кактэбель» і Mirum Music Festival ладзяць у Менску воркшоп

23-25 лістапада ў Мінску пройдзе першы міжнародны воркшоп «Асобная рэальнасць», у рамках якога будуць асветленыя розныя пытанні арганізацыі і прасоўвання музычных мерапрыемстваў і артыстаў. Арганізатарам воркшопа выступае ўкраінскі фестываль «Джаз Кактэбель» пры падтрымцы Mirum Music Festival, піша Experty.by

– Беларускі фестывальны рух працягвае расці і гэта не можа не радаваць, – лічаць арганізатары мерапрыемства. – Напэўна, адным з самых галоўных стрымліваючых фактараў для патэнцыйных арганізатараў фестываляў з'яўляецца адсутнасць якога-небудзь вопыту, боязь пачынаць з нуля і раз за разам наступаць на новыя граблі. А вучыцца і няма ў каго. Мінск наўрад ці можа пахваліцца хоць бы аднымі сучаснымі курсамі для менеджараў масавых мерапрыемстваў, што ўжо тут казаць пра арт-менеджмент. Але ў канцы тунэлю часам усё-такі можна ўбачыць святло, – пішуць арганізатары івэнта.

У рамках воркшопа выступяць піяр-дырэктар фестывалю «Джаз Кактэбель» Ягор Кір'янаў (таксама менеджар групы The Hardkiss), куратар праектаў і вядучая фестывалю «Джаз Кактэбель» Яўгенія Стрыжэўская, заснавальнік і кіраўнік музычнага digital-агенцтва Soundbuzz Дарця Тарковская. Акрамя гэтага адбудуцца выступы чатырох беларускіх артыстаў, якія прэтэндуюць на паездку на фэст «Джаз Кактэбель». Падрабязную праграму глядзіце тут.

Кошт квіткоў: 50 000 (адзін дзень), 100 000 (адзіны на тры дні). Купіць квіткі можна на ўваходзе або па тэлефоне (033) 617 07 42.

19:00, 16/11/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1544 seconds.