Набор Беларускага Калегіюма на 2015-2016 навучальны год

Беларускі калегіум

Беларускі Калегіюм аб’яўляе чарговы надор на дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях: 

Найноўшая гісторыя

Філязофія/літаратура

Еўрапейскі саюз: палітыка, грамадства, культура

Журналістыка: падставовы курс 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. 

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з канца кастрычніка 2015 г. 

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2015 г. 

Прыём на навучанне ажыцяўляецца па вынікам сумоўя. Для запрашэння на сумоўе неабходна запоўніць анкету.

Адказы на асноўныя пытанні звязаныя з паступленнем і навучаннем можна паглядзець тут. 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз info@belcollegium,orgfacebook.com/belcollegium

Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. зь ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г. Беларускі Калегіюм аб'ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяньня дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадзтве ў кантэксьце вызначальных каштоўнасцяў эўрапейскай цывілізацыі й агульнаэўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.


21:38, 29.09.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.1409 seconds.