Беларускі калегіюм запрашае бясплатна навучыцца журналістыцы, гісторыі, філязофіі і фатаграфіі

 

Беларускі калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:

а таксама

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 27 кастрычніка 2014 г.

Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка 2014 г.

Умовы паступленьня.

Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. зь ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г.  Беларускі Калегіюм аб'ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяньня дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадзтве ў кантэксьце вызначальных каштоўнасцяў эўрапейскай цывілізацыі й агульнаэўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.


14:50, 12.09.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.2187 seconds.