Фінскі фестываль Lost In Music запрашае беларускіх музыкаў

Галоўны фінскі шоўкейс-фестываль Lost In Music адбудзецца з 14 да 17 кастрычніка. На яго сцэнах выступіць 100 новых артыстаў з розных куткоў Еўропы. У 2015 годзе сярод іх упершыню будуць і беларусы.

Фестываль LostInMusic адбываецца з 2007 года на клубных пляцоўках Тамперэ – другім па велічыні горадзе Фінляндыі, які знаходзіцца ўсяго ў 180 кіламетрах ад Хельсінкі. Мерапрыемства штогод збірае каля 15 тысяч гледачоў і ахоплівае самыя розныя музычныя напрамкі, у тым ліку поп, рок, хіп-хоп, электроніку, авангаррд, фолк, джаз і нават метал. Фестываль прываблівае шмат музычных спецыялістаў з усёй Еўропы, а таксама ЗША і Азіі, якія шукаюць на сцэнах LostInMusic будучых зорак і ўдзельнічаюць у канферэнцыі Music & Media (адбываецца ў гэтыя ж дні).

Партнёрам фестывалю ў Беларусі выступае сайт Experty.by, які таксама працуе з шоўкейс-фестывалямі TallinnMusicWeek (Эстонія) і Vilnius Music Week (Літва). Дзякуючы выступам на гэтых мерапрыемствах і атрыманым на іх сувязях беларускі гурт SuperBesse гэтым летам грае на шэрагу буйных еўрапейскіх фэстаў і хутка выдае альбом у Еўропе на лэйбле I Love You Records, а трыа Port Mone падпісала міжнародны кантракт з букінг-агенцтвам Charmenko, якое адказвае за канцэрты Горана Брэгавіча і ManuChao.

– Мы радыя далучэнню Беларусі да нашага мерапрыемства. Фестываль і канферэнцыя дапамогуць вам адкрыць не толькі Фінляндыю, але і ўвесь рэгіён, у тым ліку краіны Скандынавіі. За апошнія пару год я бачыў беларускіх артыстаў на шоўкейсах у Вільні і Таліне. На мой погляд, сярод іх дакладна ёсць тыя, хто варты міжнародный сцэны, – гаворыць Тапіа Кор’юс, старшыня кіравання Music & Media.

Замовы на ўдзел ад артыстаў прымаюцца не паздней за 31 траўня праз рэгістрацыйную форму на афіцыйным сайце фестывалю. Адборам займаюцца арганізатары мерапрыемства. Адабраныя выканаўцы атрымліваюць бясплатнае размяшчэнне і харчаванне на дзень выступа, а таксама пропуск на канферэнцыю Music & Media. Магчыма візавая падтрымка.

Квіток на ўсе канцэрты чатырох дзён зараз каштуе 24 еўра, набыць яго можна на сайце Tiketti.fi (). Пропуск на канферэнцыю Music & Media да 30 чэрвеня каштуе 235 еўра, для студэнтаў – 110 еўра (з пропускам на канцэрты). Працоўная мова конферэнцыі – англійская. Рэгістрацыя на сайце Musiikkimedia.fi

00:10, 19/05/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0787 seconds.