Кошт навучання ў беларускіх ВНУ вырасце са змяненнем стаўкі першага разраду

Міністр адукацыі вельмі асцярожна распавёў, як будзе павялічвацца кошт навучання ў беларускіх ВНУ бліжэйшым часам.

Пытанне пра кошт адукацыі Міхаілу Жураўкову задалі ў часе прэс-канферэнцыі «Уступная кампанія-2015» на сайце БелТА.

«Калі я скажу, што кошт навучання зусім не будзе змяняцца, то гэта, напэўна, няправільна. Кошт навучання будзе змяняцца, асабліва для навучэнцаў першага курса, але гэта ўсё звязана са змяненнем тарыфнай стаўкі першага разраду. Будзе змяняцца стаўка першага разраду - будзе змяняцца кошт навучання. Але ў разы, зразумела, не павялічыцца», – патлумачыў Жураўкоў.

Паводле яго слоў, гэта пытанне ужо цяпер узгадняецца з Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам эканомікі, а таксама сур'ёзна абмяркоўваецца ў Савеце Міністраў і Адміністрацыі Прэзідэнта.

Уні Вера 00:00, 17/04/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1212 seconds.