Гурт Re1ikt запісаў у Польшчы новы альбом у абноўленым стылі

Мінскі ethno progresive rock-гурт Re1ikt вярнуўся Польшчы, дзе ў Studio-X у Ольштыне працаваў над новым альбомам.

Relikt

Цягам тыдня музыкі запісалі 14 новых песень для наступнага дыска. Акрамя аўтарскіх кампазіцый, Re1ikt падрыхтавалі некалькі ўласных апрацовак беларускіх народных спеваў.

У працы над некаторымі творамі паўдзельнічаў і ўладальнік Studio-X вядомы польскі прадзюсар Марцін Кілбашэўскі.

Пра запіс новага альбому музыкі Re1ikt знялі невялікі дакументальны ролік.

“Мы доўга і скрупулёзна рыхтаваліся да запісу новай плыты: стваралі канцэпцыю альбому, аналізавалі аранжыроўкі, рабілі дэма-запісы, - распавядае лідар і бубнач Re1ikt Аляксандр Дземидзенка. - Нам удалося ўзбагаціць гучанне песень з дапамогай шматлікіх гітар і гітарных узмацняльнікаў, эфектаў, перкусійных і духавых інструментаў. Песні атрымаліся вельмі цікавыя і адначасова лёгкія для ўспрымання, меладычныя. Таму наша бачанне этна- і рок-музыкі, наш абноўленны стыль, абавязкова спадабаецца як даўнім прыхільнікам гурта, гэтак і новай аўдыторыі”.

Запіс на Studio-X гурт Re1ikt - узнагарода за першае месца на польскім фестывалі Rockowisko Hajnowka. Таксама беларускія музыкі атрымалі тады прыз глядацкіх сімпатый.

Папярэдні альбом гурта Re1ikt “Рэкі прабілі лёд” выйшаў на лэйбле “Вігма” ў 2011 годзе. У 2012 годзе ён зрабіўся дыскам-бэстсэллерам сярод беларускіх выканаўцаў.

Рэліз новага альбому Re1ikt запланаваны на восень. Ён мае працоўную назву “Лекавыя травы”. 

12:48, 23/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1173 seconds.