Trubetskoy у лютым распачне тур па Беларусі

Гурт Trubetskoy у лютым адыграе свае першыя канцэрты ў Беларусі, якія стануць пачаткам тура па краіне. У межах выступаў у Мінску (13.02), Гомелі (14.02) і Віцебску (21.02) прагучаць лепшыя песні «Ляпіса Трубяцкога», а таксама новыя кампазіцыі.

Гурт Trubetskoy створаны ў верасні 2014 былымі ўдзельнікамі «Ляпіса Трубяцкога»: Паўлам Булатнікавым (вакал), Русланам Уладыка (гітара), Аляксандрам Старажуком (бубны); да якіх прымкнуў бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч (экс-"Крамбамбуля", "J:морс"). На гэты дзень у актыве калектыву сінгл "Ласточка" і міні-альбом "Ёлки", а таксама выступы ў Расіі і ва Украіне.

– Мы заўжды і усюды з гонарам рэпрэзентавалі сваю краіну, на лагатыпе ў нас горад Мінск, таму мы з асаблівай радасцю рыхтуемся да сустрэчы з беларускай публікай. Гарантуем шмат добрых песень і сапраўдны ракенрол, – кажа Павел Булатнікаў.

Выступ Trubetskoy у Мінску адбудзецца ў межах музычнай прэміі "Даём рады" ў клубе Re:Public. Канцэрты ў Віцебску (клуб "Европа") і Гомелі (клуб "Планета") будуць сольнымі. Квіткі ўжо ў продажы. Акрамя гэтага ў лютым калектыў выступіць у Стакгольме, Маскве і Разані.

14:20, 12/01/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0783 seconds.