Гурт Trubetskoy выпусціў кліп на загалоўную песню дэбютнага альбома

Гурт Trubetskoy выпусціў кліп на песню «Magister Bibendi» – загалоўную кампазіцыю дэбютнага альбома, рэліз якога адбудзецца 23 кастрычніка на лэйбле Soyuz Music. Папярэднюю замову можна зрабіць ужо цяпер на iTunes.

У новым відэароліку музыкі гурта Trubetskoy з дапамогай нейкага магічнага рытуалу (істотную ролю ў ім адыгрываюць сігары ды віскі) ажыўляюць мёртвую нявесту, пасля чаго яна вельмі яскрава танчыць стрып-дэнс. Рэжысёрам кліпа стаў Віталь Сідарук, які не аднойчы працаваў з «Ляпісам Трубяцкім».

«Я вельмі люблю 90-я, і мне хацелася ў гэтым відэа дамагчыся карцінкі, як у амерыканскіх фільмах 90-х. Там наогул шмат пародый: напрыклад, калі нявеста прачынаецца – гэта 100-пудовы індыйскі хорар, проігрыш – гэта комікс, ну і гэтак далей, – кажа Сідарук. – А яшчэ гэта мой першы досвед кліпа з раскадроўкай, таму што звычайна у мяне проста ідзе плынь свядомасці. І гэта, дарэчы, было з****сь.»

У дэбютным альбоме гурта Trubetskoy не будзе аніводнай выдадзенай раней песні. Канцэртныя прэзентацыі «Magister Bibendi» адбудуцца 4 лістапада ў Санкт-Пецярбургу, 5-га ў Архангельску, 8-га ў Кіеве, 15-га ў Маскве. Першыя выступы з новым альбомам у Беларусі адбудуцца 20 лістапада ў Віцебску і 4 снежня ў Гомелі.

Теперь, куда ни посмотри,
Повсюду эти упыри,
А ну-ка, дьявол
раз, два, три!
Акцизных малых
На радость пьяницам свари
В своих подвалах!
Роберт Бёрнс, «Шотландский виски»


15:50, 19.10.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0833 seconds.