Канцэрт Morcheeba перанесены ў Prime Hall

15 снежня ў Мінск упершыню прыедзе брытанскі гурт Morcheeba. Прычым адразу ў залатым складзе – з вакалісткай Скай Эдвардс. Арганізатары абвясцілі аб пераносе мерапрыемства з Палаца спорту ў больш сучасны і ўтульную залу Prime Hall.

– Змена месца правядзення канцэрта звязана з некаторымі тэхнічнымі момантамі. Думаем, што частка публікі нават парадуецца гэтаму, таму што Prime Hall – сучасная і камфортная зала з некалькімі барамі, танцполам і дастатковай колькасцю столікаў. Усе папярэдне прададзеныя білеты сапраўдныя, – адзначаюць арганізатары, ТАА «КонцертХоллГрупп».

Група Morcheeba праславілася ў 90-х, стаўшы адным з сінонімаў сучаснай, стыльнай і якаснай поп-музыкі. Меладычныя песні і каціная мяккасць вакалу Скай Эдвардс зачаравалі мільёны. У 2003 годзе яна пайшла з групы, але вярнулася ў 2010, вынікам чаго сталі яшчэ два выдатных альбома ў арыгінальным складзе: «Blood Like Lemonade» (2010) і «Head Up High» (2013). У Мінск калектыў прыедзе з праграмай «Greatest Hits Plugged & Unplugged».

Група MORCHEEBA (Вялікабрытанія)
з праграмай "Greatest Hits Plugged & Unplugged"
15 снежня - Prime Hall - 19.00

Квіткі: танцпол - 450 тыс. руб., столікі 500 тыс. - 1 млн.
Продаж у касах Kvitki.by, Ticketpro, "Мінскканцэрту"
Даведка / дастаўка: (044) 48 20160, (025) 700 59 45

20:10, 06/12/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1257 seconds.