Morcheeba шукаюць «меладычны» разагрэў ў Мінску

15 снежня ў Мінску ўпершыню выступіць брытанскі гурт Morcheeba, чые меладычныя песні пакарылі сэрцы мільёнаў па ўсім свеце. У беларускіх музыкаў ёсць шанец выступіць на разагрэве.

Група Morcheeba, вядомая па хітам "The Sea", "Rome Was not Built in A Day", "World Looking In", "Otherwise" прыедзе да нас з лепшымі песнямі і ў залатым складзе. Два гады таму ў калектыў вярнулася вакалістка Скай Эдвардс, чый непараўнальны вакал ўпрыгожваў ўсе самыя вядомыя альбомы групы.

– Мы ведаем, што ў Беларусі таксама ёсць цікавая і якасная музыка, таму мы прапанавалі Morcheeba ўзяць каго-то на разагрэў. Яны папрасілі даслаць тры найбольш дарэчных на наш погляд артыста. Мы абярэм іх праз конкурс. Хацелася б, каб гэта быў хтосьці сучасны і меладычны, – кажа Павел Багдановіч, дырэктар па маркетынгу ТАА «КанцэртХоллГрупп».

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку на адрас morcheeba.belarus@gmail.com да 25 лістапада. Заяўка павінна ўключаць спасылкі на 2-3 канцэртных відэа і кантакты артыста. Тройку лепшых, якая будзе адпраўлена на ўзгадненне ў Брытанію, абярэ журы з беларускіх музычных журналістаў: Таццяна Заміроўская («БелГазета»), Зміцер Безкаравайны (Experty.by), Аляксандр Чарнуха (Ultra-Music), Маша Калеснікава («Еўрарадыё»).

Група MORCHEEBA (Вялікабрытанія)
з праграмай "Greatest Hits Plugged & Unplugged"
15 снежня - Палац спорту - 19.00

Квіткі: ад 350 да 870 тыс. Руб., Танцпол - 450 тыс. Руб. (фан-зоны не будзе).
Продаж у касах Kvitki.by, Ticketpro, "Мінскканцэрту"
Даведка / дастаўка: (044) 48 20160, (025) 700 59 45

15:30, 14/11/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0834 seconds.