Цікавы ўкраінскі гурт «Роллікс» едзе ў Мінск

Вядомы ўкраінскі гурт прыедзе 5 снежня для таго, каб павіншаваць з 15-годдзем сваіх калегаў з гурта Sciana.

Вядомы ўкраінскі гурт прыедзе 5 снежня для таго, каб павіншаваць з 15-годдзем сваіх калегаў з гурта Sciana.

«Беларусь – зацішная і мілая краіна, у якую прыехаць заўжды радасна», – кажа лідар каманды з Херсону Дзмітро Ігнатаў.

Цікава, што сам ён працуе адвакатам, мае ўласную юрыдычную кантору, а ўвесь вольны час прысвячае музыцы. Яго гурт «Роллікс» стаў ужо брэндам альтэрнатыўнай украінскай сцэны. Яны маюць у даробку два альбомы, дзесятак кліпаў, сольныя канцэрты па некалі адзінай краіне ды выступы ў якасці гасцей на буйнейшых украінскіх фэстах. Цяпер гурт працуе над новым альбомам. Іх новыя песні і вядомыя хіты можна будзе пачуць на святкаванні 15-годдзе гурта Sciana, з якім украінцаў звязваюць трывалыя сяброўскія пачуцці.

«Роллікс» і Sciana пазнаёміліся на фэсце «Захід», некалькі год таму мелі супольны тур па Ўкраіне і Беларусі і запісалі разам трэк «Беларусь-Україна». У Мінску госці выступяць з 45-хвілінным сэтам 5 снежня ў клубе «Піраты». 

19:00, 01/12/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.2734 seconds.