Віталь Варанко запісаў беларускамоўную песню

Малады беларускі спявак Віталь Варанко вядомы сваім трыўмфальным выступам на польскім тэлешоў, запіс якога сабраў на Youtube паўмільёны праглядаў.

Пераможца конкурсу «Заспявай.BY» Віталь Варанко прэзентуе сінгл «Вяртайся», запісаны з вядомым украінскім саўндпрадусарам Уладам Яруном.

Віталь Варанко мае 22 гады, ён вучыцца на чацьвёртым курсе Беларускай акадэміі музыкі. У яго актыве фінал тэлеконкурсу «Акадэмія талентаў» (Беларусь), а таксама яскравы выступ на тэлешоў "The Voice Of Poland" (Польшча), але ён няспынна шукае шляхі для самаўдасканалення і творчай рэалізацыі. Менавіта таму ён вырашыў паўдзельнічаць у конкурсе «Заспявай.BY».

Відэа: Віталь Варанко на The Voice Of Poland (2014)

– Не падумайце, што ў мяне галава закруцілася ад таго польскага тэлешоў. Наадварот я стаў працаваць яшчэ болей, бо лічу, што яшчэ зусім нічога не дасягнуў. Не маю ані альбому, ані кліпу. Мне вельмi спадабалася iдэя самаго конкурсу – напісаць песню на верш сучаснага беларускага паэта. Бо я сам люблю беларускую мову, але не магу пісаць на ёй песні. Па выніку магу сказаць, што конкурс "Заспявай" даў магчымасць праявiць сябе i папрацаваць з прафэсыяналамi, а таксама асабiста для мяне паразмаўляць i паспяваць на беларускай мове.

Прэм’ера песні

Конкурс, які зладзілі партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд "Вяртанне" пры падтрымцы Tut.by, меў на мэце пошук цікавых маладых выканаўцаў (да 25 год). Удзельнікам трэба было напісаць песню на словы сучаснага беларускага паэта. Шорт-ліст абірала журы на чале з Алегам Хаменкам ("Палац"), пераможцу – вядомы украінскі гукарэжысёр і саўндпрадусар Улад Ярун ("Океан Ельзи", "Ляпіс Трубяцкі").

 

15:00, 29/07/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0731 seconds.