Сёлета 132 абітурыенты здалі матэматыку на 0 балаў

Па іншы бок статыстыкі — 16 чалавек, якія атрымалалі на ЦТ па матэматыцы па 100 балаў.

БНТУ

Агулам цэнтральнае тэставанне па матэматыцы ў Беларусі сёлета здавалі болей за 62 тысячы абітурыентаў. Сярод іх амаль 25 тысяч не здолелі набраць і 15 балаў, паведамляе папярэднія вынікі ЦТ Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Па гісторыі Беларусі 100 балаў набралі 6 чалавек, менш за 20 балаў — 1988 абітурыентаў, на 0 балаў ведаюць гісторыю Беларусі тры чалавекі. 

Фізіку ў гэтыя дні здавалі 28 тысяч абітурыентаў, сярод іх 100 балаў набралі 18 чалавек, а болей за трэць атрымалі незадавальняючыя адзнакі: 11 тысяч 586 абітурыентаў не здолелі набраць 15 балаў.

Хімію на 100 балаў здолеў напісаць адзін чалавек з 12496 удзельнікаў ЦТ па гэтым прадмеце. Але і 0 балаў па хіміі атрымаў таксама толькі адзін чалавек.

Уні Вера 14:26, 30/06/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1393 seconds.