15 абітурыентаў здалі на 100 балаў ЦТ па беларускай мове

На цэнтралізаваным тэставанні па беларускай і рускай мовах, якое праходзіла днямі ў Беларусі, агулам 40 абітурыентаў набралі 100 балаў.

Цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове здавалі 25 тысяч абітурыентаў, рускую абралі 76 тысяч, піша БелТА.

Два чалавекі умудрыліся набраць на тэставанні па-беларускай мове 0 балаў. Меней за 10 балаў набралі 2 тысячы абітурыентаў.

У рускай мове 0 балаў набралі 17 чалавек, а ніжэй за 10 балаў — 8319 абітурыентаў.

19 абітурыентаў, што набралі 0 балаў, не змогуць далей прымаць удзел ва ўступнай кампаніі, бо не атрымаюць сэртыфікат ЦТ.

 

Уні Вера 00:00, 25/06/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1603 seconds.