Выйшаў альбом «Грамадазнаўства» ад Лявона Вольскага



Лявон Вольскі прэзентуе новы альбом «Грамадазнаўства». Гэта супольная праца нарвежскіх музыкаў Снорэ Бэргэруда, Сіндрэ Скэе і ўласна Вольскага. Альбом запісваўся ў Вільні, на студыі Ymir Audio.

«Снорэ працаваў у жанры манументалізму, – каментуе Вольскі гучанне кружэлкі. – Я не магу вылучыць з альбома нейкую адну “найбольш удалую” песню. Яны там усе як камяні ў брукаванцы».

Лявон Вольскі падкрэслівае, што гэтым альбомам хацеў выказацца «проста і ясна»: «Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў. Час гандлю, прымання ўмоваў гульні, унутранага цэнзара і лавіравання. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытання паміж радкамі».

Інтэрнэт-прэзентацыя альбома адбылася ў Дзень волі на мультылэйбле «Пяршак» часопіса 34mag.net.

Спампаваць альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства».  


12:08, 25.03.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0766 seconds.