Аргкамітэт фестывалю небюджэтнага кіно "toKino" абвясціў прыём заявак

16-18 чэрвеня ў Вільні (Літва) у другі раз пройдзе беларуска-літоўскі фестываль небюджэтнага кіно - "toKino"

Фестываль "toKino" - гэта адкрытая прастора выказвання і абмену досведам маладымі аўтарамі з Беларусі і Літвы, якія шукаюць альтэрнатыўныя шляхі маўлення на важныя для іх тэмы і/або выкарыстоўваюць кіно ды відэа як інструменты сацыяльнага дзеяння.

«Мы разумеем кіно як даследаванне жыцця, як працэс зведвання і навучэння бачанню і маўленню. "toKino" - гэта кіно новых варункаў і выклікаў, як магчымасць прамаўляць тое, аб чым прынята маўчаць. Бачыць тое, на што баяцца глядзець. Рабіць тое, што лічаць немагчымым. "toKino" гэта кіно ўзаема/дзеяння, пазіцыі і рэфлексіі»,  — пішуць арганізатары.

Тэрмін падачы заявак і конкурсных работ — 1 траўня 2014 года.

Больш падрабязна аб ідэі фэста і ўмовах удзелу ў конкурсе глядзіце на сайце фэста www.tokino.lt

13:03, 17/03/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0866 seconds.