«Беларуская мова вельмі эратычная» — іспанка склала топ-10 прычын размаўляць па-беларуску

Малюнак: Animatarka

Ангела Эспіноса, інспанка, якая вывучае ў Гранадзе славянскую філалогію. Дзяўчына год таму ўзялася самастойна вывучаць беларускую мову і нядаўна завяла адмысловы блог «Іншаземка, якая піша па-беларуску». 

Ангела ўчора апублікавала пост «10 добрых прычын, каб размаўляць па-беларуску».

10. Мова — скарб. Трэба захоўваць і берагчы кожную мову. Кожныя 14 дзён на Зямлі памірае адна мова, па статыстыцы ЮНЕСКА.

9. У беларускай мове маецца шмат архаізмаў, структур і функцый, якіх няма ў іншых славянскіх мовах. I ўнікальная літара «ў». Яна таксама дапамагаем лепш разумець этымалогію і граматыку іншых моў (паверце мне, я вывучаю славянскія мовы ўжо 5 гадоў).

8. Беларуская літаратура проста цудоўная (Купала, Багдановіч, Колас, Быкаў... І па-мойму ў вашай сям'і Цётка лепш, чым Бацька).

7. Праз мову можна шмат цікавага даведацца пра культуру нацыі і атрымаць доступ да фальклору.

6. Па-беларуску граюць выдатную музыку. Асабліва рок. Спяваць весялей, калі разумееш тэкст. І ўсе любяць спяваць, нават калі толькі ў душы.

5. Сродкі масавай інфармацыі на беларускай мове пакажуць табе іншую кропку гледжання пра многае.

4. Хай і гэта не большасць, ёсць людзі, хто адчуваюць сябе больш камфортна, калі гавораць па-беларуску, і зможаш быць бліжэй да іх.

3. На беларускай можна захоўваць больш таямніц, чым на іншых больш папулярных мовах.

2. Беларуская мова вельмі, вельмі, вельмі эратычная :)

1. Калі нейкая іспанка можа, значыць, і ты можаш! Ці ты баязлівец?

 → Generation.by збірае цікавыя гісторыі замежнікаў, што гавораць па-нашаму ў серыі «Размаўляй са мной па-беларуску»


Ягор Канапкін 20:44, 07.12.2013 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0702 seconds.