У Менск ізноў прывезлі World Press Photo

Знакамітая выстава World Press Photo, якая штогод прадстаўляе лепшыя працы фотажурналістаў свету, у сераду 11 снежня будзе адкрытая ў Беларусі. World Press Photo — гэта яшчэ і найвялікшы ў свеце конкурс, перамога ў якім лічыцца адной з галоўных узнагародаў у свеце фотажурналістыкі. 

Адзін з фотаздымкаў-пераможцаў World Press Photo 2013.

Выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу фотожурналістакі будзе адкрытая да 31 снежня ў прасторы ЦЭХ (Пр. Незалежнасці, 58, к.6)

Выстава World Press Photo, сусветнага конкурсу прэсавай фатаграфіі, штогод праходзіць у ста гарадах розных краін.

У гэтым годзе прэміі ў дзевяці тэматычных катэгорыях былі прысуджаныя 54 фатографам 33 розных нацыянальнасцяў з наступных краін: Аргентына, Аўстралія, Бельгія, Бразілія, В’етнам, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Данія, ЗША, Іярданія, Інданезія, Індыя, Іран, Іспанія, Італія, Канада, Кітай, Малайзія, Мексіка, Нідэрланды, Палестынскія тэрыторыі, Партугалія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Перу, Польшча, Расія, Сербія, Турцыя, Францыя, Чылі, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя.

Агулам, у гэтым годзе на конкурс World Press Photo быў дасланы 103 481 фотаздымак ад 5666 фатографаў з 124 краін.


Так беларускія фатографы рыхтавалі выставу год таму
.

Арганізатарам менскай выставы, як і год таму, выступіў вядомы беларускі малады фатограф Андрэй Лянкевіч, яна адбываецца ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.


16:11, 02.12.2013 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0766 seconds.