Garage48 — паркоўка на двое сутак для «бізнес-адкрывальнікаў»

У Мінску ізноў пройдзе Garage48. 13-15 снежня імпрэза з серыі hackathon-аў, арганізаваных камандай праекта Garage48 і Цэнтра дзелавых камунікацый BEL.BIZ. 

Garage48 зноў у Мінску і запрашае прыпаркавацца на двое сутак тых, каму бяссонныя ночы дадзены для бізнес-адкрыццяў.

Garage48 (Гараж48) — гэта міжнароднае мерапрыемства, разлічанае на 48 гадзін у выходныя дні, адведзеныя ўдзельнікам для таго, каб яны маглі прэзентаваць бізнес ідэі, атрымаць экспертнае меркаванне ментараў і пачуць водгук інвестараў, сфармаваць каманду і ў выніку — прадставіць прататып свайго праекту. G48 мае поспех у Еўропе, Расіі і краінах Афрыкі. У Мінску Garage48 пройдзе 13-15 снежня, і гэта будзе ўжо другое мерапрыемства з серыі hackathon-аў, арганізаваных камандай праекта Garage48 і Цэнтра дзелавых камунікацый BEL.BIZ.

Упершыню Garage48 ў Мінску прайшоў у сакавіку 2013 года. Арганізатарам удалося сабраць больш за 90 удзельнікаў з Беларусі, Эстоні , Літвы, Казахстана, Латвіі, Украіны, Расіі і Аўстраліі.

Для тых, хто не верыць у праўдзівасць і эфектыўнасць падобных мерапрыемстваў, важна адзначыць, што каманды, створаныя на сакавіцкім Garage48, сёння ўжо бізнэс. Не толькі паспяховы, прыбытковы, але і міжнародны. Доказ таму неверагодная гісторыя поспеху інтэрнацыянальнай каманды TrackDuck . Хлопцы сустрэліся менавіта на гэтым хакатоне, а інвестыцыі атрымалі ўжо праз 4 месяцы. Па гэты дзень яны не спыняюць пераможнае шэсце па Еўропе, атрымоўваючы ўзнагароды ў разнастайных конкурсах. Яшчэ адзін прыклад — пераможцы 1-га беларускага Garage48 — MetricsCat. Гэтая каманда ўжо можа пахваліцца вялікай сеткай кліентаў па ўсім свеце, сярод якіх кампанія «Supercelll», адзін з найбуйнейшых распрацоўшчыкаў гульняў.

Як прайшоў першы Garage48

Хто ўдзельнічае ў Garage48?

Для ўдзелу будзе абрана каля 80 чалавек, частка з якіх прыедуць у Беларусь з іншых краін. Гэта значыць, што ў кожнага з'явіцца магчымасць стварыць сваю міжнародную каманду і прадэманстраваць уменне эфектыўна працаваць з новымі людзьмі ў сціснутыя тэрміны, вырашаючы канкрэтныя задачы.

«У сценах Garage48 рэгулярна «замыкаюць» неверагодна таленавітых асоб, якія напрацоўваюць унікальныя праекты, жыццяздольныя і карысныя, цікавыя і крэатыўныя. Прыняць удзел можа кожны, па-за залежнасцю ад вопыту ці ўзросту. Гісторыя праекта ведае і 14-ці і 48 гадовых удзельнікаў, самае важнае — гэта энергія і імкненне да пастаўленай мэты»,— распавядае Рагнар Саас, заснавальнік Garage48.

У каманды запрашаюць:

  • Вэб-дызайнераў
  • Front-End распрацоўшчыкаў - HTML/CSS/AJAX/JS
  • Back-End/Mobile распрацоўшчыкаў
  • Маркетынг спецыялістаў і спецыялістаў па продажах
  • Team-лідэраў і прадпрымальнікаў

Рэгістрацыя:

Зарэгістравацца і купіць квіткі можна праз eventbrite.

Альтэрнатыўны варыянт - аплаціць квітанцыю ў банку (студэнтам — са зніжкай), затым прыслаць пацвярджэнне і інфармацыю для рэгістрацыі на minsk@garage48.org

Кошт квітка пакрывае ўдзел, ментарскія сесіі, інтэрнэт, магчымасць застацца на ноч, а таксама харчаванне, закускі і напоі і фінальную вечарынку.

Ментары

Адметнай рысай праекта Garage48 з'яўляецца не толькі міжнародны склад каманд удзельнікаў, але і ментараў.

Яны працуюць з камандамі на працягу ўсяго мерапрыемства. Па выніках каманды прадставяць свае прататыпы перад журы ў выглядзе пітч. Пераможца атрымае галоўны прыз — «стартап ПАДАРОЖЖА» у Эстонію. Таксама BEL.BIZ прадаставіць лепшым камандам навучанне ў міжнароднай школе прадпрымальніцтва TechMinsk і тыдзень бясплатнай працы ў бізнес-клубе IMAGURU 

Гісторыя праекта Garage48

Упершыню Garage48 быў запушчаны дзякуючы ініцыятыве шасці прадпрымальнікаў , якія пазнаёміліся праз эстонскія стартап клубы. Першае мерапрыемства было праведзена яшчэ ў красавіку 2010 года. Тады арганізатарам удалося ўсяго за тыдзень сабраць больш за 100 удзельнікаў, а ўжо праз 2 тыдні пасля старту Garage48 прайшоў у Афрыцы. Гонарам Garage48 з'яўляюцца 3 сусветныя кампаніі, якія атрымалі інвестыцыі: Campalyst.com (сацыяльны маніторынг СМІ паслуг), QminderApp.com (сістэма онлайн ліквідацыі чэргаў) і MightyFingers.com (HTML5 рухавічок для распрацоўкі гульняў). Інфармацыю аб іншых паспяховых праектах хакатона можна атрымаць на міжнародным сайце хакатона.

Garage48 — гэта цэлая серыя міжнародных стартап мерапрыемстваў, якія дапамагаюць ператварыць ідэі ў працоўныя прататыпы за 48 гадзін. Garage48 аб'ядноўвае распрацоўшчыкаў, дызайнераў, маркетолагаў і проста летуценнікаў для прасоўвання ідэй, фарміравання працоўных каманд і вытворчасці рэальных прадуктаў і паслуг ва ўмовах высокай напружанасці. На дадзены момант ужо было праведзена 26 мерапрыемстваў Garage48 ў 12 краінах ад Паўднёвай Афрыкі да Расіі. Вынікам праведзеных мерапрыемстваў сталі 2200 удзельнікаў, 300 завершаных прататыпаў і больш за 15 паспяховых стартапаў .

Аднак арганізатары ўпэўненыя, што самы паспяховы праект яшчэ наперадзе!

Garage48 працуе па прынцыпе «Менш слоў — больш справы!»

Працоўная мова — англійская!

Хакатон пройдзе ў новым бізнес клубе IMAGURU па адрасе Фабрыцыуса 4

Па пытаннях звяртацца: +375292512137, +375259982622 +375295060746, minsk@garage48.org

11:00, 29/11/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1121 seconds.