Міжнародны хакатон Garage48 пройдзе сёлета ў Віцебску ў дзень праграмістаў

У чарговы раз у Беларусі і першы раз у Віцебску, пройдзе падзея міжнароднага маштабу для стартапаў і ІТ прафесіяналаў — хакатон Garage 48. З 12 па 14 верасня ў Віцебску ўдзельнікі гэтай падзеі збяруцца, каб ўвасобіць свае ідэі ў прататыпы гатовага прадукту. 


Як гэта было ў Менску: 48 гадзін, каб зрабіць стартап: фотарэпартаж з хакатона Garage48

Дапамогуць ім у гэтым міжнародныя ментары. На ўсё пра ўсё адводзіцца 48 гадзін, і працаваць хлопцы будуць бок аб бок у камфортных умовах, але вельмі напружана. Адсюль і назва — Garage 48. Гісторыя праекту пачалася ў Эстоніі дзякуючы ініцыятыве 6 прадпрымальнікаў, цяпер гэта мерапрыемства праходзіць і ў многіх краінах Еўропы, а таксама Блізкага Ўсходу і Афрыкі. 

Асаблівасцю хакатона Garage48 ў Віцебску ў тым, што разам з мясцовымі хлопцамі ў камандах будуць працаваць стартапы з Мінска, а таксама Балтыйскіх краін: Эстоніі, Латвіі, Літвы. 

Усё пачынаецца ў пятніцу ўвечары, калі збіраюцца ўдзельнікі, а таксама ментары і інвестары, журналісты. Жадаючыя выказваюць свае ідэі, затым вакол ідэі збіраецца каманда. Яна павінна быць паўнавартаснай, г.зн. павінны быць прадстаўлены ўсе ролі (дызайн, праграмаванне, бачанне прадукту, маркетынг). Ужо ў нядзелю каманды выступаюць з прэзентацыямі сваіх прадуктаў і журы вызначае лепшых. 

Арганізатары хакатона Garage48 ў Беларусі - супольнасць Startup Belarus (http://facebook.com/startupbelarus) і Бізнес-клуб / Startup HUB Imaguru. Арганізатары ў Віцебску - DevOWL Meetup. 

Garage48 ў Беларусі праславіўся такімі праектамі як MetricsCat, TrackDuck. TrackDuck заснавальнікі — таленавітыя хлопцы з Літвы і Беларусі сустрэліся на хакатоне, і ўжо праз 4 месяцы праект TrackDuck атрымаў фінансаванне і прызы на розных стартап-конкурсах у Еўропе. 

Garage 48 дае магчымасць папрацаваць у камандзе, ўвасобіць ідэі, якія магчыма ўжо даўно ў вас меліся, у жыццё. Але самае цікавае — хакатон збірае удзельнікаў розных краін: 

Беларусі, Літвы, Эстоніі і не толькі. 

Для ўдзелу запрашаюць: 

  • Вэб-дызайнераў 
  • Front-End распрацоўшчыкаў - HTML / CSS / AJAX / JS 
  • Back-End / Mobile распрацоўшчыкаў 
  • Маркетынг спецыялістаў і спецыялістаў па продажах 
  • Team-лідэраў і прадпрымальнікаў 

Зарэгістравацца і купіць квіткі можна праз eventbrite (http://www.eventbrite.com/e/garage48-tickets-12088993505). Альтэрнатыўны варыянт — аплаціць квіток у клубе IMAGURU. 

Кошт квітка пакрывае удзел, ментарскім сесіі, інтэрнэт, магчымасць застацца на ноч, а таксама харчаванне, закускі і напоі і фінальную вечарынку! 

Дзе

Анты-кафэ 7 пакояў, вул. Леніна, 74, г. Віцебск 

Калі

12-14 верасня 

Пытанні: minsk@garage48.com, + 375-29-25-1213-7

15:50, 11/08/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0802 seconds.