Billy’s Band з новым альбомам едзе ў Менск


Гурт рэгулярна збірае ў Менску шмат прыхільнікаў. Фота з канцэрту 2010 году

Піцерскі «алкаджазавы» калектыў прэзентуе ў Менску свой новы альбом «Когда был один» і будзе граць таксама традыцыйныя песні. 

Гурт быў заснаваны ў 2001 Білі Новікам і Андрэем Рэзнікавым, мае пяць студыйных альбомаў і вопыт дзелу ў буйнейшых джазавых фэстах ЗША і Канады. Billy’s Band іграе сумесь з блюза, свінга, джаза і року. За 12 год гучанне змянілася ў бок вытанчанага і мінімалістычнага джазу, а месцамі і жорсткага біпопу.

«Свая музыка, як дзіцёнак, яе трэба гадаваць і выхоўваць гадамі, — кажа Білі Новік. — Я ведаю ўсе яе хібы і перавагі. Кожны новы альбом дэманструе цякучы ўзровень нашага музычнага развіцця. Я не выключаю таго, што можа настаць той момант, калі наша музыка будзе зразумелая толькі эстэтам і музычным гурманам»

Атрымаць асалоду ад рамантычнай джазавай музыкі можна будзе 27 верасня ў клубе «Центр» (Кастрычніцкая пл. 1). Пачатак: 19:00. Квіткі: ад 250 000. Даведка: (29) 101 85 85.

12:17, 10/09/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0931 seconds.