У Вілейскім раёне міліцыя затрымала ўдзельнікаў музычнага фестываля


Аўтазак — традыцыйны атрыбут беларускіх опэн-эйраў апошніх гадоў. Фота з менскага фэсту FSP-2013.

24 жніўня каля вёскі Асіповічы адбываўся Burning summer open air з удзелам метал і хардкор-гуртоў. Прыблізна а 19:00 паслухаць музыку пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі, але музыка была спыненая і пачаліся затрыманні людзей. Па словах адной з удзельніц фестываля Жанны Міхеевай, якія цытуе БелаПАН, агулам былі затрыманыя каля 100-150 чалавек. Усіх павезлі ў Вілейскі РАУС, дзе сказалі, што ўсе маладыя людзі затрыманыя за здзяйсненне адміністратыўных правапарушэнняў, якіх — не патлумачылі. Пазней РАУС паведаміў аб затрыманні толькі сямі чалавек за тое, што яны выпівалі ў грамадскім месцы. 

На фестывалі быў запланаваны выступ двух дзесяткаў гуртоў.

Па неафіцыйнай інфармацыі моладзь на фэсце была затрыманая з-за таго, што ён праводзіўся без дазволу ўладаў. Тэлефоны арганізатараў недаступныя дагэтуль. Але з прафайлаў у vk.com людзей, якія былі пазначаныя як арганізатары падзеі, бачна, што яны з’яўляюцца ўдзельнікамі субкультуры антыфа і трымаюцца анархічных поглядаў .


Аватарка аднаго з арганізатараў Burning summer open air 2

Напярэдадні падзеі ў суполцы Burning summer open air 2 з’явілася паведамленне: «МЫ НЕ ХОТИМ ВИДЕТЬ НА НАШЕМ МЕРОПРИЯТИИ ФАШИСТОВ \РАСИСТОВ\ КСЕНОФОБОВ И ДРУГИХ ДОЛБАЕБОВ РАЗНЫХ ЦВЕТОВ И МАСТЕЙ!»

Цяпер суполка Burning summer open air 2 выдаленая.

Адзін з удзельнікаў фэста Кірыл расказвае як і чаму з’явілася міліцыя:

«Нам паведамілі, што міліцыя прыйшла з-за скаргаў жыхароў. Але жыхары не маглі нічога чуць, там 3-4 кіламетра. Калі людзей затрымлівалі, ніхто не тлумачыў, за што. Адзін міліцыянт толькі сказаў, што затрымаць і разагнаць — гэта загад «зверху». Відаць мясцовым уладам не спадабалася, што мы сабраліся там адпачыць. Нас спрабавалі абвінаваціць у экстрымізме. Але мы самі выступаем супраць экстрымізму». 

comments powered by Disqus
 
In 0.0652 seconds.