Студатрады будуць працаваць увесь год
Працоўныя атрады з студэнтаў змогуць працаваць не толькі летам, але і ўвесь год. Паводле ўказу Лукашэнкі №181 арганізацыя студатрадаў стала магчымай не толькі з 1 траўня па 30 верасня.
Фота bsuir.by
Згодна з новымі правіламі, залічэнне ў студэнцкія атрады з верасня па травень будзе адбывацца са згоды кіраўнікоў устаноў адукацыі па месцах вучобы студэнтаў.
Прэс-служба Лукашэнкі спасылаецца на тое, што студэнты самі ўсё болей хочуць працаваць:
«Маладыя людзі праяўляюць усё большую цікавасць да працы ў студэнцкіх атрадах не толькі ў летні перыяд, але і на працягу ўсяго каляндарнага года ў вольны ад вучобы час (асабліва гэта тычыцца будаўнічых студэнцкіх атрадаў)»