Конкурс Social Weekend абраў лепшыя беларускія сацыяльныя праекты

1 жніўня былі падведзеныя вынікі першага конкурсу сацыяльных праектаў «Social Weekend», які быў запушчаны дабрачыннай інтэрнэт-платформай «МаеСэнс». Па выніках «народнага галасавання» і ацэнках журы вызначаныя 3 лепшых праекта, рэалізацыя якіх дапаможа вырашыць актуальныя сацыяльныя праблемы ў краіне.

У ходзе першага этапу конкурсу з дапамогай сацыяльнага галасавання беларусы выбралі 10 самых годных з 66 праектаў, дапушчаных да ўдзелу ў Social Weekend. Далей праекты-фіналісты ацэньвала кампетэнтнае журы, рашэннем якога 31 ліпеня былі вызначаны 3 праекты-пераможцы:

I месца. «Анёл». Ініцыятыўная група праекта - Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» - аказвае дапамогу ў пошуках зьніклых без вестак і інфармуе насельніцтва пра падобныя выпадкі.

Таццяна Марыніч, сузаснавальнік і генеральны дырэктар BEL.BIZ, член журы:

«Адзін з лепшых прапанаваных праектаў. Актуальны, лёгкі для рэалізацыі, сацыяльна важны».

II месца. «Цэнтр адаптацыі «Суперкот і Суперпёс» (ініцыятар: Моладзевае грамадскае аб'яднанне аматараў жывёл «Суперкот»). Мэта праекта: стварэнне цэнтра для жывёл (пасля адлову, жорсткага абыходжання, траўмаў і няшчасных выпадкаў) з зоапсіхолагамі, гарачай лініяй і дзіцячым кутком.

Андрэй Маханько, старшыня праўлення МГА «Разуменне», член журы:

«Выдатная ідэя! Ёсць перспектыва ўстойлівасці за кошт трох элементаў - прыватных ахвяраванняў, муніцыпальнага /дзяржаўнага сацыяльнага заказу (эксперымент у Мінску з 2014 года), а таксама за кошт аказання платных паслуг, пра што, упэўнены, празорлівыя калегі ўжо падумалі. Выхаванне талерантнасці - гэта выдатна. Я за тое, каб грамадства было гуманным і талерантным».

III месца. «Адзінае асяроддзе»(ініцыятар: Кафедра рэабіліталогіі ДІКСТ БДУ). Мэта праекта: падтрымка студэнтаў-інвалідаў, іх суправаджэнне ў працэсе навучання, поўнае сацыяльнае ўключэнне ў студэнцкае жыццё.

Аляксандр Патуцін, інвестар, сузаснавальнік «Стартап тэхналогіі», член журы:

«Да плюсаў праекта можна аднесці: 1. Актуальнасць праблемы вышэй сярэдняга. 2. Моцная метадалагічная база і навуковая падтрымка. 3. Выразна вызначана мэтавая група праекта. 4. Наяўнасць каманды».

Паміж гэтымі праектамі будзе падзелены грант на рэалізацыю ад «МаеСэнс» памерам 2200 даляраў. Усе праекты-фіналісты таксама атрымаюць канчатковую экспертную ацэнку журы і магчымасць стварыць фандрайзінгавую старонкуна платформе MaeSens.by.

Партнёры Social Weekend вылучылі ўласныя намінацыі для ўпадабаных праектаў і заахвоцілі іх грашовымі грантамі і іншымі прызамі.

Інтэрнэт цэнтр нерухомасці Realt.by

• Намінацыя «Самы патрэбны і рэальны праект тут і цяпер» - «Пясочны замак». Грант: 1 000 даляраў на рэалізацыю.

Алена Патаповіч, намеснік дырэктара па маркетынгу Realt.by:

«Мы вельмі ўважліва вывучылі ўсе праекты і прынялі рашэнне пра ўзнагароданне праекта «Пясочны замак», як самага патрэбнага і рэальнага тут і цяпер. Realt.by хоча, каб дзеці сям'і Драбковых змаглі ўжо ў гэтым сезоне пагуляць на новай дзіцячай пляцоўцы. Гэты праект для нас зразумелы і дзейсны».

Падзейная сацыяльная сетка Vead.me

• Намінацыя «Самы крэатыўны падыход да вырашэння актуальнай праблемы» - «Добры горад». Грант: 500 даляраў на рэалізацыю.

Паліна Халодная, PR-менеджэр Vead.me:

«Нас вельмі зацікавіла арыгінальнасць ідэі «ЗООшанс» і яе падача. Бо не кожны зможа так раскрыць надзённую сацыяльную праблему скрозь прызму творчага падыходу. Вядома ж, мы з нецярпеннем чакаем вынік праведзенай працы, і мы самі з задавальненнем паўдзельнічаем у гэтым праекце. Мы жадаем «ЗООшанс» поспехаў у іх патрэбнай у наш час дзейнасці! Таксама хацелася б адзначыць, што ўсе фіналісты вартыя перамогі і прыярытэтнасць іх ідэй ніхто не аспрэчвае».

Падарункавы сэрвіс DAROO

• Намінацыя «Лепшы сацыяльны праект у сферы медыцыны» - «Doktora.by». Грант: 300 даляраў на рэалізацыю.

Аляксандр Незаконаў, камерцыйны дырэктар DAROO:

«DAROO з задавальненнем прымае ўдзел у Social Weekend. Стварэнне і развіццё сацыяльна важных праектаў у нашай краіне дазволіць вырашыць мноства праблем у розных сферах жыцця. Нас вельмі зацікавіў праект Doktora.by. Усе перыядычна паддаюць небяспецы сваё здароўе. Тысячы хваробаў і вірусаў могуць у любы момант паўплываць на наша жыццё. У такіх сітуацыях часта ўзнікаюць пытанні: куды ісці, якія лекі купляць і што рабіць? Зручная і актуальная пляцоўка, здольная даць годныя адказы на ўсе пытанні онлайн, дазволіць хутчэй ажыццявіць шлях да акрыяння».

Бізнес-школа РАСЦІ

• Намінацыя «Лепшы сацыяльны праект у адукацыйнай сферы» - «Цэнтр развіцця дзяцей і падлеткаў». Прыз: сертыфікат на навучанне на трэнінгу-інтэнсіву па працы з аўдыторыяй bePublic.

Ганна Сянькевіч, кіраўнік бізнэс-школы РАСЦІ:

«Дзецям, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, важна адчуць сябе, свае сілы і зразумець свае жаданні. А гэта немагчыма без індывідуальнай увагі і ўдзелу. Спадзяемся, што гэты праект дапаможа дзеткам зарыентавацца ў жыцці, вырасці і стаць выдатнымі людзьмі».

Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва «Стартап тэхналогіі»

• Намінацыя «Найбольш актуальны і сацыяльна значны праект» - «Анёл». Прыз: сертыфікат на бясплатны ўдзел у любых мерапрыемствах ЦПП «Стартап тэхналогіі» на суму 3 000 000 рублёў (на працягу года), а таксама прадастаўленне кансультацый ад заснавальнікаў ЦПП «Стартап тэхналогіі» па пытаннях кіравання праектам і фандрайзінгу.

• Намінацыя «Лепшы праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва» - «Майстэрня дзіцячай надзеі»і «Інтэрнэт - бар'ераў няма». Прыз: сертыфікат на бясплатны ўдзел у любых трох Стартап-школах ЦПП «Стартап тэхналогіі» (на працягу года), а таксама прадастаўленне кансультацый ад заснавальнікаў ЦПП «Стартап тэхналогіі» па пытаннях кіравання праектам, яго маштабавання і фандрайзінгу.

Хостынг-правайдэр hoster.by вырашыў узнагародзіць адразу 8 праектаў («Анёл», «Цэнтр адаптацыі «Суперкот і Суперпёс », «Здаровая і спартыўная Беларусь», «Вулічны арт-праект «Разам», «Інтэрнэт - бар'ераў няма», «KaliLaska», «Iskliz», «Хто калі не мы?») спецыяльным прызам: сертыфікат на гадавую падпіску на віртуальны хостынг па тарыфе «Стартавы +»ці на воблачны хостынг на суму 1 000 000 рублёў.

Сяргей Павалішаў, дырэктар hoster.by:

«Мы з задавальненнем дамо хостынг для сайтаў адразу некалькім удзельнікам Social Weekend. Яны былі выбраны па розных прычынах, але, у цэлым, іх можна падзяліць на дзве катэгорыі. Першая - гэта проста важныя, на наш погляд, сацыяльна-значныя праекты. Узровень рэалізацыі тут для нас не галоўнае, такім праектам проста трэба дапамагаць, не аналізаваць іх слабыя бакі. Другая группа - гэта сапраўды незвычайныя ідэі, якія адназначна вартыя падтрымкі. Нас вельмі пацешылі працы, прадстаўленыя на Social Weekend, як і сам праект. І ўдзел, і падтрымка такіх падзей - гэта добрая крыніца натхнення і проста спосаб зрабіць свет крыху лепш».

Узнагароджанне пераможцаў будзе праходзіць 6 жніўня ў рамках праграмы TUT.BY-TV.

Паводле прэс-рэлізу

20:00, 05/08/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0704 seconds.