На «Басовішчы» выступяць 7 беларускіх гуртоў, яшчэ 28 — спаборнічаюць за права выступу

Арганізатары «Басовішча» цалкам раскрылі спіс выступоўцаў, а таксама распавялі аб іншых цікавостках фэсту. Да гуртоў Vinsent, Akute, Pomidor/Off і іншых далучацца пэрформер Уладзімір Цэслер, «Партызанскі кангрэс рысавальшчыкаў» польскага мастака Паўла Альтхамера, а таксама шмат хто яшчэ. Усе падзеі фэсту разгарнуцца на трох пляцоўках.

«Гэты фестываль не падзяляе ўдзельнікаў на лепшых і горшых. Гэта фестываль разнародных, — гавораць у сваім маніфесце арганізатары „Басовішча“, сярод якіх Фонд Vіlla sokrates і Беларускае аб’яднанне студэнтаў (Польшча). — І мы хочам, каб БАСовішча было фестывалем усіх усходніх еўрапейцаў».

Арганізатары называюць «Басовішча», які, па іх словах, «кожны год збірае ад шасці да дзесяці тысяч маладых палякаў і беларусаў», «адным з найбольш арыгінальных рок-фестываляў у гэтай частцы Еўропы».

«Тое, што можам прымаць у нас беларусаў з Беларусі, важнае для нас як дэкларацыя супольных вартасцяў», — працягваюць арганізатары.

Гэтым годам на «Басовішчы» прымуць 7 гуртоў з Беларусі: Akute, The Toobes, Clover Club, Pomidor/Off, Dzieciuki, Re1ikt, Vinsent. Яшчэ восем прыедуць з Польшчы: Ilo&Friends, Perkalaba, Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego, Masala Soundsystem, Indios Bravos, Died Moroz Convention +3, Kim Nowak. Будзе таксама супольны беларуска-польскі праект Kinior & Zabelov.

Першы з двух дзён фэсту 19-20 ліпеня абяцае быць больш «польскім», другі — «беларускім». Менавіта на другі дзень прызначаны выступ лаўрэату конкурсу маладых беларускіх гуртоў. Удзел у ім бяруць 28 камандаў. Пераможцу конкурсу выберуць сябры журы па запісах. Сярод прызоў — 40-хвілінны канцэрт у час фестывалю і грашовая ўзнагарода вартасцю 500 еўра.

Акрамя вялікай сцэны, канцэрты на якой будуць ладзіцца з 17 да 2 гадзін, на фэсце паўстане і малая сцэна, дзе будуць выступаць беларускія і польскія ды-джэі. Таксама ў праграме шмат перформансаў, кінапаказаў і іншых шалёных мерапрыемстваў. Да прыкладу, вядомы беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер зладзіць кулінарны перформанс «Варэнне». А Сяргей Пукст пакажа беларускае нямое кіно «Кастусь Каліноўскі» з жывой музыкай.

Поўная праграма фэсту Басовішча-2013

18.07 чацвер Мастаўляны

  • 21:00 «Кастусь Каліноўскі» фільм 1927, рэж. Уладзімір ГАРДЗІН, музыка ўжывую Сяргей ПУКСТ (BY)  (праект «Тузін немаўля» — Тузін гітоў & Падляшская опера і філармонія). 19:30 выезд аўтобусам з Беластоку / збор на 20 мінут да ад’езду — Plac Uniwersytecki 1 / 22:00 вяртанне / прыезд у Беласток каля 23:00 г. / запісы: Mateusz SEWASTIANIK +48 728 329 938, m.sewastianik@basowiszcza.org у e-mail падаць: імя, прозвішча, кантактны тэлефон

19.07 пятніца БАСовішча 2013 Гарадок, урочышча Борык

  • 10:00 «Партызанцкі кангрэс рысавальшчыкаў» (48 гадзін) пад кірункам Павла АЛЬТХАМЭРА (PL)
  • Пленэрнае фатаграфічнае атэлье (пят.-суб.) Адам ПАНЬЧУК SputnikPhotos (PL) ды Аляксандр ЦЕХАНОВІЧ (BY) / без вызначанай гадзіны
  • «Кастусь» перформатыўная акцыя TEATR KOLEGTYW (PL) / без вызначанай гадзіны
  • «ВАРЭННЕ» кулінарны перформенс Уладзімір ЦЭСЛEР (BY) / без вызначанай гадзіны

17:00—02:00 ВЯЛІКАЯ СЦЭНА

  • лаўрэат конкурсу (PL)

18:00 афіцыйнае адкрыццё Фестывалю

  • HOPE ON (PL)
  • ILO&FRIENDS (PL)
  • KINIOR & ZABELOV (PL/BY)
  • POMIDOR/OFF (BY)
  • KIM NOWAK (PL)
  • RE1IKT (BY)
  • MASALA SOUNDSYSTEM (PL)
  • DIED MOROZ CONVENTION +3 (PL)

02:00—7:00 МАЛАЯ СЦЭНА | AFTER-PARTIES / ORIGINAL SOURCE UP TO DATE | TECHNOSOUL NIGHT

  • СПЕЦЫЯЛЬНЫ ГОСЦЬ {TBA}
  • KREEP & NOBEL // THE DARK SIDE OF TECHNO (BY)
  • NINJA // TECHNOSOUL, UNDERGROUND PERCEPTION (PL)
  • DTEKK & ADZ // TECHNOSOUL, UPTODATE.PL (PL)

20.07 субота БАСовішча 2013 Гарадок, урочышча Барык

  • 13:00 Паказ дакументальных фільмаў Артура ЖМІЕЎСКАГА (PL) канферансье і каментар Ігар СТОКФІШЭЎСКІ 
  • 15:00 «Далучэнне» — Гістарычная рэканструкцыя будучыні / акцыя Артура ЖМІЕЎСКАГА (PL)

17:00—02:00 ВЯЛІКАЯ СЦЭНА

  • ЛАЎРЭАТ КОНКУРСУ (BY)
  • POKRAK (PL)
  • CLOVER CLUB (BY)
  • DZIECIUKI (BY)
  • ORKIESTRA KLEZMERSKA TEATRU SEJNEŃSKIEGO (PL)
  • VINSENT (BY)
  • AKUTE (BY)
  • PERKALABA (UA)
  • INDIOS BRAVOS (PL)
  • THE TOOBES (BY)

02:00—7:00 МАЛАЯ СЦЭНА | AFTER-PARTIES / ORIGINAL SOURCE UP TO DATE | BEATS. NIGHT

  • ED COX LiVe // Life4Land (UK)
  • FED // (BY)
  • DEPIZGATOR // dobrebity.pl (PL)
  • AURICOM // AURICOM / uptodate.pl (PL)

Уваход на фестываль і ўсе суправаджальныя імпрэзы бясплатны.

Фестываль пройдзе 19–20 ліпеня 2013 году ў Гарадку, Польшча.


Алесь Bezuher 12:08, 05.06.2013 | Басовішча |




comments powered by Disqus
 
In 0.0463 seconds.