HURTS, Bullet For My Valentine, Земфіра і інш.

Двухдзённы open-air фестываль жывой рок-музыкі «МОСТ» з удзелам беларускіх і замежных рок-гуртоў адбудзецца 2-3 ліпеня на аэрадроме «Боровая». У якасці хэдлайнераў — брытанскія гурты HURTS і Bullet For My Valentine, а таксама рускі гурт Lumen і Земфіра.

Праграма фэста

2 ліпеня, 18:00 — 23:00

  • Velcom Stage — «Петля Пристрастия», J-МОРС, HURTS
  • Sprite Drive Stage — The Toobes, Lumen

3 ліпеня, 15:00 — 23:00

  • Velcom Stage — Akute, Yellow Brick Road, Земфіра
  • Sprite Drive Stage — Louna, «Слот», Bullet  For My Valentine, «Дай Дарогу!».

Сцэны працуюць па чарзе, таму слухачы не прапусцяць ніводны выступ.

На тэрыторыі аэрадрома будзе працаваць кемпінг, дзе можна будзе ўзяць палатку напракат, набыць ежу і напоі ды падзарадзіць тэлефоны. Расклад працы кемпінга: 2 ліпеня 12:00 — 4 ліпеня 12:00. 

Квіткі:

2 ліпеня:

  • танцпляцоўка — 270 000;
  • фан-зона — 450 000.

3 ліпеня:

  • танцпляцоўка — 350 000;
  • фан-зона — 500 000.

Два дні:

  • танцпляцоўка — 500 000;
  • фан-зона — 750 000.

Квіток на кемпінг — 360 000.

З 22 чэрвеня плануецца павелічэнне коштаў квіткоў. Даведкі: (029) 106 000 3. Падрабязнасці: vk.com/most_festival, mostfestival.by.

11:12, 02/06/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0636 seconds.