4 мільёны за дызайн квітка Нацыянальнага мастацкага музея

Нацыянальны мастацкі музей аб’явіў свой традыцыйны конкурс на лепшы ўваходны квіток, які праводзіцца ўжо ў сёмы раз.

Галоўнымі крытэрамі адбору пераможцы стане арыгінальнасьць і навізна ідэі, а таксама мастацкая каштоўнасць твору і яго адпаведнасць статусу галоўнага музея краіны. Прыняць удзел могуць ня толькі мастакі, але і ўсе ахвотныя, каму споўнілася 18 год.

04

Працы з папярэдніх конкурсаў

Праекты ўдзельнікаў конкурсу будуць змешчаныя на сайце музея: www.artmuseum.by.

Па завяршэнні тэрміну прыёму конкурсных працаў у Нацыянальным мастацкім музеі будзе зладжаная адмысловая выстава. З 24 красавіка па 28 красавіка 2013 года наведвальнікі музея змогуць самі ацаніць дасланыя на конкурс уваходныя квіткі. Такім чынам, пераможца ў галасаванні на прыз глядацкіх сімпатыяў атрымае ўзнагароду ў памеры 2,2 мільёнаў беларускіх рублёў.

А ў склад журы па вызначэньні галоўнага пераможцы конкурсу, як і ў мінулыя гады, увойдуць супрацоўнікі музея, вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры, і прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Пераможца будзе аб’яўлены 2 траўня 2013 года.

Коратка пра конкурс дызайну квіткоў

  • Працы на конкурс прымаюцца па 21 красавіка
  • Пераможцу вызначаць 2 траўня
  • Галоўны прыз: 4 мільёны беларускіх рублёў
  • Выстава конкурсных працаў у Нацыянальным мастацкім музэі: 24 красавіка 28 красавіка
  • Прыз глядацкіх сымпатыяў: 2 мільёны 200 тысяч беларускіх рублёў
  • Падрабязная інфармацыя пра конкурс: Дызайн уваходнага квітка-2013
Юля Fox 14:00, 14/03/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0651 seconds.