Ствараецца суполка беларускамоўных адмыслоўцаў і студэнтаў у галіне псіхалогіі
Асноўныя мэты – гэта развіццё псіхалогіі ў беларускамоўнай прасторы (акрамя даследча-практычнай дзейнасці ў планах і переклад кніг па псіхалогіі на беларускую мову) і прафесійнае развіццё.
У межах суполкі плануецца таксама дзейнасць дыскусійнага клуба, у якім будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні з вобласці псіхалогіі. Праект мае на ўвазе Lifelong Learning, правядзенне міжнародных праектаў, даследчую і практычную дзейнасць найперш у трох накірунках:
- міжкультурныя адносіны, кросс-культурная і акультурацыйная псіхалогія;
- псіхалогія здароўя;
- псіхалогія развіцця (узроставая псіхалогія).
Калі Вы зацікавіліся, калі ласка пішыце на адрас: vraketskaya@yahoo.com.
Каментары праз FACEBOOK