Бясплатная сустрэча з генеральным дырэктарам «Мілавіцы» ў БНТУ

AlterEDU запрашае на сустрэчу з адным з самых найбольш паспяховых беларускіх бізнэсмэнаў, выпускніка Гарварду і Варвіку, кіраўніка лідэра рынку бялізны Усходняй Еўропы кампаніі «Мілавіца».

Кампанія «Мілавіца» стварае жаночае бялізну і з'яўляюцца адным з найбуйнейшых вытворцаў гарсэтных вырабаў ва Усходняй Еўропе. Прадукцыя кампаніі паспяхова прадаецца больш чым у 25-ці краінах свету і характарызуецца высокай якасцю, арыгінальным дызайнам і прадуманымі канструктыўнымі рашэннямі. За кожным поспехам кампаніі заўсёды стаіць асоба лідэра — яго харызма, інтэлект, апраўданыя амбіцыі, сучасныя погляды.

На сустрэчы з кіраўніком «Мілавіцы» Дзмітрыем Дзічкоўскім кожны атрымае магчымасць выпытаць у бізнэсмэна ўсе сакрэты ягонага поспеху. Тым больш ён мае вопыт кансультавання кампаній нафтагазавай, харчовай, швейнай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, будаўніцтва, а таксама кампаній, якія займаюцца продажам халадзільнага абсталявання і прадуктаў харчавання. Працаваў у кансалтынгавай кампаніі Sherbrooke Associates (Boston, USA), вычыўся ў Harvard Business School (USA), Babson College (USA), Warwick University (UK).

AlterEDU — праект, створаны студэнтамі і выпускнікамі беларускіх ВНУ, праводзяць адукацыйныя сустрэчы з паспяховымі беларусамі.

Уваход на сустрэчу вольны.

  • Дата: 1 лістапада (чацвер);
  • Час: 18:30 - 20:00;
  • Месца: пр. Незалежнасці, 67. арт. метро - Акадэмія Навук, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (БНТУ), Факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва (ФММП, 18 корпус).
18:23, 16/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1856 seconds.