У Наваполацку перанесены разгляд справы студэнта, які павіншаваў рэктара і атрымаў за гэта штраф

Сёньня, 12 траўня, на 12 гадзін дня ў судзе г. Наваполацка быў прызначаны разгляд справы сябра “Наваполацкага Студэнцкага Зьвязу” ЗБС Аляксея Трубкіна, які падаў скаргу на рашэньне адміністрацыйнай камісіі Наваполацкага гарвыканкама, што прыцягнула яго да адміністратыўнай адказнасьці ў 102 тысячы рублёў штрафу за віншаваньне рэктара ПДУ Лазоўсказа з нагоды сьвята 25 сакавіка.

Аднак справа не разглядалася – замест гэтага была размова па скарзе сп. Трубкіна. На размове прысутнічалі намесьнік старшыні Наваполацкага суда Федзюкевіч і юрыст Наваполацкага гарвыканкаму Лабанок.

Пасьля запыта А. Трубкіна аб тым, што за працэсуальная форма такая – размова, судзьдзя Федзюкевіч сказаў: “Гэта нефармальная размова, па маёй ўласнай ініцыятыве, дзеля вызначэньня дробязяў і акалічнасьцяў, каб потым не зацягваць працэс разгляданьня справы”.

Калі пайшлі пытаньні наконт рэктара ўнівэрсытэта Лазоўскага, які якраз і затрымаў Аляксея разам з прарэктарам Цыганковым (Аляксей Т. у судовай скарзе прасіў, каб рэктар прысутнічаў на разглядзе справы), высьветлілася, што спадар Лазоўскі ў дакумэнтах не ўзгадваецца і ён ніякім чынам не мае адносінаў да гэтай справы.
Вынікам размовы стала прызначэньне судовага разьбіральніцтва на 18 траўня 2005г. на 10 гадзін.

leva 15:30, 12/05/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1244 seconds.