Праз 8 месяцаў да Вільні можна будзе даехаць за 2.5 гадзіны

Кіраўніцтва беларускай чыгункі абвясціла аб зменах у раскладзе папулярнага цягнік Менск-Вільня, што ходзіць з раніцы і ўвечар. З 1 чэрвеня 2013 году падарожжа на ім скароціцца на 30 хвілін за кошт увядзення новага абсталявання і зменаў правілаў памежнага кантролю. А з 2015 году падарожжа да сталіцы ВКЛ увогуле будзе займаць толькі 2 гадзіны.

Цяпер на падарожжа з Менску да Вільні прыходзіцца траціць каля 3 гадзін. Хаця яшчэ год таму той жа шлях цягніком займаў да 4 з паловаю гадзін. Ужо праз восем месяцаў працягласць падарожжа скароціцца яшчэ на 30 хвілін.

«Першы этап [праекта] ўжо паспяхова выкананы, ён карыстаецца заслужанай папулярнасцю ў пасажыраў і мае добрыя перспектывы», — заявілі на нядаўняй сустрэчы кіраўнікі беларускай і літоўскай чыгунак. Як перадае БелТА, дзве кампаніі сумесна рэалізуюць праект па павышэнні хуткасцяў пасажырскіх зносін паміж Менскам і Вільняй. Грошы на праект вылучае Еўрапейскі Саюз.

Паводле спецыялістаў беларускай чыгункі, скарачэнне руху цягнікоў на 30 хвілін «стане магчымым за кошт уводу ў эксплуатацыю сучасных дызель-цягнікоў на парытэтных умовах, мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры, скарачэння часу на правядзенне памежнага і мытнага кантролю, а таксама змены тэхналогіі іх правядзення», — удакладнілі спецыялісты БЧ.


Так цяпер выглядае расклад руху цягніку Менск-Вільня

Раней паведамлялася, што скарачаць працягласьць маршруту будуць праз набыццё новых «камфортных і экалагічных» цягнікоў і перанос памежнага кантролю на вакзал. Літоўскія памежнікі будуць правяраць дакументы ўжо на вакзале ў Вільні, а беларускія — таксама на вакзале альбо непасрэдна ў дарозе.

Са студзеня па жнівень 2012 году цягнікі Менск-Вільня перавезлі болей за 180 тыс. пасажыраў. 91% ехаў на ранішнім цягніку, кошт квітка на які пачынаецца ад 80 тыс. рублёў.


Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0943 seconds.