Маладых назіральнікаў затрымалі і адпусцілі

У Мінску сёння былі затрыманыя некалькі дзесяткаў актывістаў моладзевага праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка». 

Пра гэта праваабаронцам па тэлефоне паспела паведаміць адна з затрыманых – Марыя Сляпцова. Са слоў дзяўчыны, затрымлівалі назіральнікаў амапаўцы ля гатэля «Хостэл Джаз» па вуліцы Шчадрына ў Мінску, піша сайт «Вясны». Сярод затрыманых таксама Алесь Заяц, Наста Матчанка, Алесь Герасіменка

Затрыманыя дастаўленыя ў Цэнтральнае РУУС Мінску. Акрамя актывістаў затрымалі ўладальніка хостэла, санэхнікаў і простых пастаяльцаў, якія ў шортах і сланцах апынуліся ў аўтазаку. Праз некалькі гадзінаў усіх затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў. Тром туркменам, якія знаходзіліся таксама ў хостэле, далі па 300 тысяч штрафу. Пасля вяртання ў хостэл, актывіст Алесь Заяц заўважыў, што ў яго знік ноўтбук.

Здымкі з «вызвалення» маладых назіральнікаў з Цэнтральнага  РАУС


Аўтар здымкаў Юля Фокс

* * * 


Хто такія назіральнікі за выбарамі? Адзін з інфармацыйных матэрыялаў праекту EOTP

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (Election Observation: Theory and Practice, EOTP) ажыццяўляюць моладзевы цэнтр Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі дом правоў чалавека ў выгнанні (Вільнюс). На працягу апошніх пяці гадоў праект рыхтуе маладых людзей да назірання за выбарамі.

16:00, 24/09/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1304 seconds.