Галасаваць датэрмінова прымушаюць нават семінарыстаў

Студэнты Менскай духоўнай акадэміі і семінарыі заяўляюць аб прымусе да галасавання. Як паведаміў Generation.bY на ўмовах ананімнасці адзін з студэнтаў семінарыі, што месціцца ў Жыровічах, навучэнцаў забавязалі прагаласаваць 19 ці 20 верасня.


Навучэнцы семінарыі ў Жыровічах. Фота www.minds.by

«У Менскай Духоўнай семінарыі ў Жыровічах Слонімскага раёну студэнтаў начальства абавязала галасаваць датэрмінова 19 і 20 верасня, — паведаміў Generation.bY навучэнец семінарыі. — Наконт санкцый нічога не гаварылася, але, напэўна, былі б дысцыплінарныя спагнанні».

Па словах навучэнца семінарыі, «некаторая незадаволенасць была, але ўсе вырашылі, што выбары не прэзідэнцкія, і агулам усё роўна, калі галасаваць».


Семінарысты галасуюць

У выніку прымусу амаль усе студэнты пайшлі галасаваць датэрмінова.

«Указ галасаваць датэрмінова напэўна зыходзіць ад рэктара архіепіскапа Гурыя». Семінарысты кажуць, што пры папярэднім рэктары спробаў падобнага ціску не было.

За час датэрміновага галасавання як і ў мінулыя гады з’явіліся дзесяткі паведамленняў аб спробах кіраўніцтва ўніверсітэтаў прымусіць студэнтаў прыйсці на ўчасткі. Аднак паведамленні аб прымусу да галасавання будучых праваслаўных святароў яшчэ ніколі не паступалі.

Што рабіць, калі прымушаюць галасаваць?

Незалежныя назіральнікі лічаць, што падчас датэрміновага галасавання адбываюцца значныя фальсіфікацыі. Яны падкрэсліваюць, што «Згодна зь дзеючым выбарчым заканадаўствам, удзел у выбарах носіць добраахвотны характар і ніхто ня мае права прымушаць грамадзянаў да ўдзелу ці няўдзелу ў выбарах. Прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні зьяўляецца грубым парушэньнем дзеючага заканадаўства і цягне за сабой устаноўленую законам адказнасьць для асобаў, якія ажыцьцяўляюць такі прымус».

Паведамленні пра любыя выпадкі прымусу да датэрміновага галасавання праваабаронцы заклікаюць дасылаць ім на электронную пошту elections2012 @ spring96.org. На гэтую ж адрэсу можна дасылаць відэа і фота сведчанні супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з датэрміновым галасаваннем.

Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах пачалося 18 верасня.

Больш інфармацыі аб выбарчым ціску на студэнтаў

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.