Ціўцер ці Твітэр?

Адміністрацыя сацыяльнай сеткі распачала пераклад Twitter яшчэ на 16 моваў. Сярод іх ёсць і беларуская.

Цяпер да перакладу сусветнай сацыяльнай сеткі на мову Купалы і Коласа можа далучыцца кожны жадаючы. Сайт дазволіў карыстальнікам самім прапаноўваць і выбіраць лепшыя варыянты перакладу для тэрмінаў і словазлучэнняў, што выкарыстоўваюцца на ім.

Пераклад адбываецца ў адмысловым цэнтры, дзе кожны карыстальнік можа прапанаваць уласны варыянт перакладу з ангельскай таго ці іншага слову з больш чым 12-тысячнага спісу. Можна таксама прагаласаваць за найбольш мілы сэрцу варыянт перакладу.


Галасаванне за лепшы варыянт перакладу словазлучэння Twitter Help Center у перакладчыцкім цэнтры

Гласар сайту на беларускую ўжо значна перакладзены, а вось складаныя паведамленні яшчэ далёкія да завяршэння.

У траўні 2012 г. Twitter адчыніў перакладніцкі цэнтр украінскай мовы. І літаральна за некалькі месяцаў нашы ўсходнія суседзі паспелі цалкам перакласці інтэрфейс адной з самых папулярных у свеце сацыяльных сетак на сваю мову.

Паводле рэйтынгу Alexa Twitter займае 17 месца па наведвальнасці ў Беларусі, саступаючы livejournal.com, але абыходзячы такі папулярны сайт навінаў, як Хартыя’97. Паводле ж дадзеных audience.by, у Twitter у Беларусі каля 400 тысячаў штомесячных наведвальнікаў.

Паводле дадзеных «Яндекс», гэтай сацсеткай карыстаюцца 95 тысяч беларусаў. У сярэднім яны пішуць каля 123.5 тысячы твітаў за дзень. З іх каля 985 твітаў штодзень па-беларуску.

Троху паперакладаць Twitter можна тут.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.039 seconds.