Выкладчык амерыканскага ўніверсітэта ладзіць даследаванне беларускамоўнай моладзі (анкета)
Выкладчык Універсітэта Брандайс з Бостану Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх ВНУ узяць удзел у апытанні, мэтай якога з'яўляецца вывучэнне «моўных аўтабіяграфій» і моўных упадабанняў беларускамоўнай студэнцкай моладзі ва ўзросце да 25 гадоў.
Вядомы славіст і беларусазнаўца Курт Вулхайзэр (Curt Woolhiser) запрашае прыняць удзел у апытанні не толькі тых студэнтаў, хто стала карыстаецца беларускай мовай з дзяцінства, але таксама і тых, хто выхоўваўся ў рускамоўных сем'ях, але свядома перайшоў на беларускую як асноўны сродак стасункаў.
Каб паўдзельнічаць у даследаванні трэба запоўніць анкету і даслаць яе электроннай поштай на адрас cwoolhis@brandeis.edu (пажадана да 24 верасня 2012 г.). Адказы застануцца ананімнымі.
Каментары праз FACEBOOK