Міністар адукацыі прапанаваў не пускаць у ВНУ выпускнікоў каледжаў без адпрацоўкі

Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч прапанаваў увесьці норму, паводле якой паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы пасьля сканчэньня ўстановаў сярэдняй спэцыяльнай адукацыі можна будзе толькі пасьля двух гадоў прымусовай адпрацоўкі.

Па словах Маскевіча, у гэтым годзе, як і раней, выпускнікі ССНУ могуць адразу паступаць у ВНУ, аднак у будучыні варта ўвесьці для іх «нейкі пэрыяд для практычнай працы, напрыклад, два гады». Аб гэтым паведамляе БелаПАН.

Міністар патлумачыў, што моцным бокам ССНУ ёсьць іх арыентаванасьць на практыку. Калі ж выпускнікі ССНУ адразу паступаюць ва ўнівэрсытэты, то за час навучаньня яны губляюць навыкі.

Пры гэтым паводле існых правілаў, выпускнікі сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў абавязаныя адпрацоўваць нават пасьля заканчэньня платных аддзяленьняў ВНУ, калі пасьля ССНУ яны не былі накіраваныя па разьмеркаваньні.

Сёлета на бюджэтнае навучаньне ва ўстановы сярэдняй спэцыяльнай адукацыі плянуецца прыняць 27.4 тыс. чалавек. Гэта на паўтысячы меней, чым у 2011 годзе.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1018 seconds.