Начны оўпэн-эйр на Купальле

7 ліпеня на адкрытай пляцоўцы горналыжнага комплекса «Лагойск» пройдзе начны этна-транс-драм&бас оўпэн-эйр POVIDLO.


POVIDLO — гэта ня проста оўпэн-эўр, гэта выбухная сумесь з плястычных тэатраў, капаэйры, трайбла, фаер-шоў у адным месцы. Фэерычная мяшанка з этна трансу, чылаўту, драм-энд-басу дапаможа адарвацца па поўнай. На працягу ўсёй ночы абяцаюць неверагодную атмасфэру свабоды і драйву.

За надвор’е, літасьцівасьць багоў, агонь у сэрцах ды іншыя атмасфэрныя складнікі адказваюць: Shaman Jungle (etno-trance), Art-project "?!" (Psi-chill), Metadub (dub), Первомир (instrum. psi-trance), Dzivasil (ethno-ambient), Red Catz, Reborn, Psher, Diese.Elle (Drum&Bass), Asmigurd (fire-show), Eye (theatre), Каракули (theatre), Axe Capoeira (бразыльскі танец-бойка), Fusion (tribal-clan) ды іншыя неспадзяванкі і цікавосткі.

Оўпэн-эйр адбудзецца на адкрытай пляцоўцы горналыжнага комплексу «Лагойск», распальваньне вогнішчаў пачынаецца а 19:00.

Варта захапіць падушкі, коўдры ды палаткі. Магчымасьць пад’есьці будзе на месцы, аўтобусы ды маршруткі ходзяць кожныя паўгадзіны.

Кантактная інфа і замова квіткоў: +375291165749 – Юра, +375336300281 – Каця. Першыя сто квіткоў – 50 000, другія сто – 60 000, астатнія – 70 000. Квіткі набыць можна таксама ў краме «Чэшырскі Кот» ( ГЦ «Маскоўска-Венскі», пр-т Незалежнасьці 58, пав.№225).

Фэстываль Povidlo пераносяць на тыдзень праз праблемы з пляцоўкай

19:00, 11/06/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.143 seconds.