Конкурсы ад Design Week Minsk

Design Week Minsk працягваецца! І графічны, і прамысловы дызайнэр можа паспрабаваць сябе ў адным з дызайнэрскіх конкурсаў: кубак для кавы і інфастэнд. Галоўнае — цікавая і сьвежая ідэя.

Дызайн кубка для кавы

Сёньня, у эру высокіх тэхналёгій, у кожнага чалавека ёсьць магчымасьць ня толькі прыдумаць аўтарскі аб'ект і намаляваць яго на плоскім акушы паперы, але практычна з такой жа хуткасьцю ўвасобіць яго прататып. Тэхналёгія 3d прынтараў дазваляе дызайнэру пазьбегнуць прымяненьня матэрыялаў, зь якімі патрэбен асаблівы спосаб абыходжаньня (папера, пластылін і г.д.), і такім чынам спрасьціць працэс мадэляваньня.

Design Week Minsk і кампанія Белы Церам абвяшчаюць конкурс «Дызайн кубка для кавы», у якім пераможца здолее рэалізаваць сваю ідэю, не спыняючыся на другім этапе схемы «ідэя — візуалізацыя — увасабленьне», як гэта звычайна адбываецца з-за складанасьцяў вытворчасьці. Кубак для кавы — просты і зразумелы прадмет. У нашай сьвядомасьці нават сфармаваўся яе нейкі асераднёны вобраз. Але хто сказаў, што ён павінен выглядаць менавіта так? Як ты ўяўляеш кубак для кавы? Матэрыялізуй сваё ўяўленьне! Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць эскіз у вольным выкананьні і апісаньне канцэпцыі. На конкурс можна прадставіць ня больш за тры праекты ад аднаго канкурсанта. Тэрмін падачы прац — да 15 чэрвеня ўключна. Высылаць працы на konkurs.dwm@gmail.com.

Праект інфастэнда для Design Week Minsk 2013

Design Week Minsk аб'яўляе конкурс на распрацоўку інфармацыйнага стэнда для DWM 2013. У наступным годзе на экспазыцыі будзе створаны інфармацыйны стэнд, на якім можна будзе даведацца пра падрабязнасьці мерапрыемства і яго ўдзельнікаў.

Трэба стварыць стэнд з зададзенымі памерамі: глыбіня — 3 м, вышыня — 2,5 м, даўжыня — 5 м. Пажадана, каб стэнд быў тэхнічна рэалізуемы :) Як удзельнічаць і што прадставіць? Дасылайце нам пляніроўку павільёна. Выявы павільёна ў любым ракурсе, патрэбным, каб зразумець яго сутнасьць. Можа быць любая колькасьць малюнкаў, на якіх будзе зразумела ідэя павільёна. Тэрмін прадастаўлення прац — да 30 чэрвеня ўключна. Высылаць працы на konkurs.DWM@gmail.com. Памер малюнка (архіва прац) да 10 мб. Фарматы jpeg, jpg, png, ai.

Прыз — графічны пляншэт Wacom Intuos4 M

Журы конкурсаў:

  • Прадстаўнік кампаніі «Белы Церам» Вераніка Вішнеўская;
  • Кіраўнік праекта DWM Алена Карпілава;
  • Дызайнэр Андрэй Будзько (Расія);
  • Прамысловы дызайнэр Ігар Салаўёў (Беларусь).

 

21:00, 22/05/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1157 seconds.