Басовішча-2012: фэст у пытаньнях
Музычны фэстываль «Басовішча» ў Гарадку, што на Беласточчыне, пройдзе 13–14 ліпеня. Яго арганізатарам па традыцыі стане Беларускае аб’яднаньне студэнтаў. Пакуль гэта ўсё, што дакладна вядома пра сёлетні фэст.
Традыцыйны фэст музыкі маладой Беларусі адбудзецца 13–14 ліпеня ў Гарадку на Падляшшы. Яшчэ месяц таму само правядзеньне фэсту заставалася пад пытаньнем, паколькі ў яго не было ні сродкаў, ні арганізатара.
З часам грошы знайшліся, але зусім ня ў тым аб’ёме, на які разьлічвалі шматгадовыя арганізатары фэсту — Беларускае аб’яднаньне студэнтаў. Хаця фармальна фэстам сёлета займаецца ня БАС, а арганізацыя «
«Маштаб сёлетняга фэстывалю будзе меншы, але будзем рабіць усё, каб праграма не была горшая», — распавяла Generation.by новая арганізатарка фэсту Ганна Пякарская. Раней меркавалася запрасіць на фэст такія гурты, як B:N: ці Neuro Dubel. Але
з-за недастатковага фінансаваньня фэстываль можа прайсьці ўвогуле без хэдлайнэру.
А пакуль дакладна вядома толькі тое, што на фэсьце выступіць 10 гуртоў, і толькі шэсьць зь іх будуць беларускімі. Акрамя іх на «Басовішча» прыедуць дзьве неназваныя польскія зоркі і 2 гурты з Падляшша, якія сьпяваюць
Нічога пакуль не вядома і наконт магчымага атрыманьня візаў на фэстываль: «Робім усё, што можам зь візамі, але нічога ня можам сказаць на 100 адсоткаў», — кажа Ганна.
Тым часам: Halfway Festival
падзея ў facebook
У новаадрэканструяваным будынку філярмоніі ў Беластоку пройдзе вялікі фэстываль фолькавай і бардаўскай музыкі Halfway Festival. Сярод запрошаных музыкаў Гайдамакі, Alina Orlova, Palina Respublika, Вася Абломаў, Re1ikt, Людзі на балоце, FolkRoll, Great Lake Swimmers і іншыя музыкі.
Галоўная фішка фэсту тым, што ён адбудзецца ў дзьвюх частках: першая з 9–10 чэрвеня 2012 года, а другая — з 29 чэрвеня — 1 ліпеня 2012 года. Арганізатары абяцаюць мілую атмасфэру яднаньня з музыкамі, а таксама прыродай, без